Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 мая 2022, 11:24

Прэм'еру мюзікла пра студэнцтва, мастацтва і каханне прадставяць у Мінску

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сцэне спартыўна-культурнага цэнтра Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў 18 мая адбудзецца прэм'ерны паказ мюзікла "Магія". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства культуры.

Мюзікл прысвечаны надзённым пытанням жыцця: студэнцтву, мастацтву, маладосці і каханню. Мастацкі кіраўнік - рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Наталля Карчэўская. Аўтар сцэнарыя, галоўны рэжысёр - двойчы лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі дзеячам культуры і мастацтва Аляксандр Вавілаў.

Героямі мюзікла сталі студэнты ўніверсітэта, якія прысвяцілі сваё жыццё магіі мастацтва. "Чаму "Магія"? Аднойчы ў герояў мюзікла адбылася размова аб тым, чаму гісторыя у якой расказваецца пра іх, так названа. Нехта ўмее варажыць на кафейнай гушчы, у некага цудоўным чынам прынялі адразу ўсе залікі, нехта лічыць, што чалавек сам каваль свайго шчасця, а магія - гэта як чарадзейная палачка, якая цудам апынулася ў руках у патрэбны момант. Але, як гаварыў вялікі Канфуцый: маладосць, музыка, свабода і каханне - гэта вялікія і таямнічыя дары жыцця. Гэта і ёсць магія!" - расказалі ў прэс-службе.

Чакаецца, што прэм'еру наведае міністр культуры Анатоль Маркевіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі