Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лістапада 2021, 17:07

Прэм'ера спектакля "Вецер шуміць у таполях" на сцэне РТБД адбудзецца 24 лістапада

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'еру спектакля "Вецер шуміць у таполях" па п'есе французскага драматурга Жэральда Сіблейраса прадставяць 24 лістапада на сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

"Гэта пастаноўка раскажа гледачу аб ветэранах вайны, якія не страцілі пачуцця гумару, веру ў лепшае і сваё прагнае жаданне ісці да мары, - расказалі ў РТБД. - Яны нават збіраюцца ў паход, аднак адно пытанне тут застаецца: ці змогуць галоўныя героі зберагчы жыццялюбства, каханне і адвагу перад крокам у вечнасць".

Арганізатары адзначаюць, што камічная трагедыя ў пастаноўцы мастацкага кіраўніка тэатра Аляксандра Гарцуева - гэта філасофская гісторыя, сабраная з успамінаў, шкадаванняў, летуценняў і жартаў, напоўненая светлым сумам, дасціпнасцю і іроніяй. "Яна зусім не пра літасць да сябе, а пра жыццё ў імгненні, важнасць даваць сабе магчымасць быць дзіцем, дарослым і нават дарослым дзіцем. Ды і наогул, проста даваць сабе магчымасць быць", - рэзюмавалі яны.

Над спектаклем працуюць: рэжысёр-пастаноўшчык Аляксандр Гарцуеў, мастак-пастаноўшчык Юрый Саламонаў, мастак па касцюмах Марына Алекна, мастак па святле Вікторыя Ангельчык, кампазітар Дзмітрый Фрыга. Галоўныя ролі выканаюць заслужаны артыст Беларусі Валянцін Салаўёў, Максім Брагінец, Сяргей Шымко, Дзмітрый Давідовіч, Ігар Сідорчык, Арцём Курэнь.

Раней паведамлялася, што ацаніць работу РТБД гледачы змогуць у бліжэйшыя выхадныя - 13 і 14 лістапада. Паводле апошняй інфармацыі, прэм'ерныя паказы пройдуць 24 і 25 лістапада.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі