Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 жніўня 2017, 11:50

Прэм'ера фільма "Першадрук" адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера дакументальнага фільма "Першадрук" да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання адбудзецца ў Дзень беларускага пісьменства 3 верасня ў Полацку, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

Фільм зняты на Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" рэжысёрам Ігарам Чышчэнем. Паказ у кінатэатры "Радзіма" пачнецца ў 11.00. У гэты ж дзень работу беларускіх кінадакументалістаў змогуць убачыць тэлегледачы канала "Беларусь 3". У эфіры фільм заяўлены ў 10.00.

Гледачы беларускай сталіцы атрымаюць магчымасць азнаёміцца з карцінай 4 верасня ў 14.30 у Доме кіно.

Карціна здымалася на тэрыторыі чатырох краін: у Беларусі (Мінск, Полацк, Вілейка), Польшчы (Кракаў), Чэхіі (Прага) і Расіі (Санкт-Пецярбург). Яна паказвае жыццёвы шлях беларускага першадрукара, прапануе прайсці яго дарогамі.

Аўтар сцэнарыя Уладзімір Мароз і рэжысёр Ігар Чышчэня раскрываюць асобу вялікага першадрукара ў кантэксце сучаснасці. Мэтай стваральнікаў было не проста расказаць біяграфію Скарыны, а паказаць, што яго ідэі і прынцыпы жывуць сёння. Акрамя работы сцэнарыста і рэжысёра кінакрытыкі адзначаюць здымкі аператара Аляксандра Акавіцкага і музыку, спецыяльна напісаную да фільма Аляксандрам Круцелем.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі