Фота з архіва
6 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера фільма "Чорны замак" адбудзецца 12 снежня, паведамляе БЕЛТА.
Фільм зняты Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм" і расійскай кампаніяй "Нью Арт Сінема Прадакшн" паводле матываў рамана Уладзіміра Караткевіча "Чорны замак Альшанскі".
Галоўны герой малады прафесар Антон Косміч (акцёр Яўген Шварц) трапляе ў бяду пасля таго, як у яго руках аказваецца старадаўняе Евангелле, якое належала роду Альшанскіх. Каб выратаваць сябе і разгадаць тайны мінуўшчыны, ён адпраўляецца ў Альшаны. Паралельна развіваюцца падзеі ў мінулым, якія звязаны з загадкамі сучаснага.
Фільм упершыню прадставілі на Міжнародным мінскім кінафестывалі "Лістапад", які прайшоў з 1 па 8 лістапада.-0-