ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 чэрвеня 2020
Мінск Воблачна з праясненнямі +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
08 красавіка 2020, 11:53

Прэм'ера дакументальнага фільма "Балота Ельня" пройдзе анлайн

8 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера дакументальнага фільма пра самае вялікае верхавое балота Беларусі - Ельню - адбудзецца 9 красавіка ў анлайн-фармаце, паведамілі БЕЛТА арганізатары паказу.

Балота ўзростам больш як 9 тыс. гадоў займае плошчу прыкладна роўную Мінску: на 200 кв.км раскінуліся 118 азёр і жывуць 130 відаў птушак. У 2007 годзе 70 працэнтаў Ельні згарэла. Стваральнікі фільма раскажуць, у якім стане балота знаходзіцца цяпер, ці трэба яго аднаўляць і як, якую ролю біятоп адыгрывае ў сусветным клімаце.

Афіцыйная анлайн-прэм'ера фільма "Балота Ельня", знятага рэжысёрам Георгіем Бізюком сумесна з камандай Krok Films, а таксама DJ-сета на паветраным шары адбудзецца 9 красавіка ў 20.00 на YouТube-канале Collaboracia. Для прагляду трэба зарэгістравацца і атрымаць бясплатны віртуальны пропуск.

Да і пасля прэм'еры ў час анлайн-трансляцыі гледачоў чакаюць знаёмства і дыскусія з аўтарамі і партнёрамі мерапрыемства. Яго стваральнікам выступіў музычны YouТube-праект KURS:RA, каманда якога расказвае аб экалогіі і сацыяльных ініцыятывах праз электронную музыку. Праект перамог у 13-м сезоне рэспубліканскага конкурсу сацыяльных праектаў Social Weekend.

Закрытая прэм'ера фільма адбылася 13 лютага ў адной са сталічных арт-прастор.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі