
Фота з архіва
3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ера дакументальнага фільма "Аніма" адбудзецца 4 студзеня ў мінскім кінатэатры "Піянер", паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм".
Гэта карціна - пра беларускую анімацыю. Беларускія анімацыйныя фільмы ўваходзяць у сотню лепшых у свеце. За пяцьдзясят гадоў знята больш за дзвесце мультфільмаў: лялечных, маляваных, пясочных, пластылінавых, перакладачных. Карціна "Аніма" расказвае пра людзей, якія стваралі і ствараюць анімацыйнае кіно.
Фільм гледачам прадставіць рэжысёр Галіна Адамовіч.-0-