Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 верасня 2017, 19:23

Пражскае выданне Бібліі Скарыны 1517 года дастаўлена з Масквы ў Мінск

4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Біблію Францыска Скарыны, выдадзеную ў Празе ў 1517 годзе, даставілі сёння ў Нацыянальны гістарычны музей Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З сярэдзіны ХІХ стагоддзя кніга захоўвалася ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Яе прывезлі ў Мінск спецыяльна для выстаўкі "Беларусь: адраджэнне духоўнасці".

"Даставіць у музей першую друкаваную Біблію Францыска Скарыны было для нас задачай нумар адзін, калі мы пачалі працаваць над выстаўкай. Мы хацелі паказаць станаўленне духоўнасці беларускага народа, пачынаючы ад дахрысціянскага перыяду. Вядома, не маглі не прадставіць работу Францыска Скарыны", - падкрэсліла намеснік дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага гістарычнага музея Ніна Калымага.

Для захоўвання ўнікальнага помніка кнігадрукавання створаны ўсе неабходныя ўмовы. "Пад каўпаком у вітрыне будзе захоўвацца тэмпература 15-17 градусаў цяпла і вільготнасць 50-60 працэнтаў", - расказала намеснік дырэктара музея.

Кніга будзе прадстаўлена наведвальнікам да снежня. Таксама на выстаўцы можна ўбачыць дзеючы друкарскі станок, з дапамогай якога кожны зможа вырабіць копію гравюры беларускага першадрукара.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі