.
ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 3 сакавіка 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 красавіка 2018, 17:34

Праспект Незалежнасці можа стаць асновай сумеснай намінацыі для ўключэння ў Спіс спадчыны ЮНЕСКА

Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота з архіва
Праспект Незалежнасці ў Мінску. Фота з архіва

4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праспект Незалежнасці горада Мінска можа стаць асновай сумеснай намінацыі з удзелам зацікаўленых краін для ўключэння ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі па выніках праведзенага 4 красавіка пасяджэння Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА пад старшынствам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.

Пасяджэнне было прысвечана вынікам работы Нацыянальнай камісіі ў 2017 годзе. Прадстаўлены вынікі дзейнасці пяці тэматычных камітэтаў камісіі (па пытаннях культуры, адукацыі, навукі і адукацыі ў галіне прыродазнаўства, інфармацыі, па справах моладзі і клубаў ЮНЕСКА). Адзначана, што пры садзейнічанні камісіі ў Беларусі рэалізаваны ўнікальныя праекты ў сферы інтэграванага навучання дзяцей з асаблівасцямі развіцця, аховы гісторыка-культурнай спадчыны, адукацыі і міжнароднага маладзёжнага супрацоўніцтва. "Па выніках разгляду пытання аб уключэнні праспекта Незалежнасці горада Мінска ў беларускі папярэдні Спіс сусветнай спадчыны вызначаны канкрэтныя крокі па рэалізацыі гэтай ініцыятывы. Мяркуецца, што галоўная магістраль беларускай сталіцы можа стаць асновай сумеснай намінацыі з удзелам зацікаўленых краін для ўключэння ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА", - расказалі ў прэс-службе МЗС.

Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі прыярытэтныя задачы дзейнасці Беларусі ў ЮНЕСКА з улікам выбрання краіны ў Выканаўчы савет арганізацыі. У адпаведнасці з зацверджаным у час пасяджэння планам работы Нацыянальнай камісіі па справах ЮНЕСКА на 2018-2019 гады прапануецца, у прыватнасці, правесці ў Беларусі мерапрыемствы, прымеркаваныя да юбілеяў Рэгіны Русецкай і Станіслава Манюшкі (уключаны ў Спіс памятных дат ЮНЕСКА), а таксама да 400-годдзя выдання першага ў свеце буквара. Акрамя таго, будуць арганізаваны семінары і канферэнцыі па тэматыцы ўстойлівага развіцця, падключэння Беларусі да Сеткі творчых гарадоў ЮНЕСКА, шэраг іншых тэматычных мерапрыемстваў.

Уладзімір Макей уручыў дыпломы камісіі прадстаўнікам яе камітэтаў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё супрацоўніцтва з ЮНЕСКА ў сферах адукацыі, навукі і культуры, маладзёжнага руху.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі