Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Праслухоўванне ўдзельнікаў нацадбору дзіцячага "Еўрабачання-2019" пройдзе 20 жніўня

Культура 16.08.2019 | 15:41
Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праслухоўванне ўдзельнікаў нацыянальнага адборачнага тура дзіцячага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 20 жніўня ў Белтэлерадыёкампаніі. Жывое праслухоўванне юных талентаў будзе праходзіць на самай вялікай тэлевізійнай пляцоўцы - у студыі "600 метраў", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

Тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў нацыянальным адборы завяршыўся 15 жніўня. На адрас Белтэлерадыёкампаніі ў электронным выглядзе паступілі 44 заяўкі. "Паступілі анкеты як ад сольных выканаўцаў, так і ад калектываў. Некаторыя з іх ужо не першы раз змагаюцца за права прадставіць нашу краіну на міжнародным форуме. У прыватнасці, гэта Марыя Жыліна, Арына Пехцерава, Настасся Жабко, Марыя Гулевіч, групы "Нясумны ўзрост" і Мonkey Tops. Ужо 20 жніўня патэнцыяльныя ўдзельнікі музычнага форуму змогуць прадставіць свае кампазіцыі на суд прафесійнага журы ў самай вялікай студыі на Макаёнка, 9 - знакамітай "шасцісотцы". Да праслухоўвання будуць дапушчаны ўсе прэтэндэнты, чые заяўкі аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, пазначанымі ў палажэнні нацадбору", - расказалі ў прэс-службе.

У фінал пройдуць ад сямі да дзесяці выканаўцаў. Гала-канцэрт адбудзецца не пазней за 27 верасня. Прадстаўніка Беларусі для ўдзелу ў міжнародным песенным форуме выберуць па выніках галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Усе правы, якія адносяцца да правядзення нацадбору, належаць выключна арганізатару - Белтэлерадыёкампаніі як адзінаму ў краіне члену Еўрапейскага вяшчальнага саюза.

Дзіцячы конкурс песні "Еўрабачанне-2019" пройдзе 24 лістапада ў Польшчы. Беларусь удзельнічае ў конкурсе песні з моманту яго заснавання - з 2003 года. На рахунку краіны дзве перамогі: у 2005-м конкурс выйграла Ксенія Сітнік з песняй "Мы разам", у 2007-м - Аляксей Жыгалковіч з кампазіцыяй "З сябрамі". У мінулым годзе Беларусь ужо другі раз была гаспадыняй дзіцячага "Еўрабачання" і сабрала рэкордную колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю форуму: на сцэне "Мінск-Арэны" выступілі юныя артысты з 20 краін.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Аб дамашнім заданні для школьнікаў Аб'ём дамашняга задання павінен адпавядаць санітарным нормам з улікам задаваемага па іншых прадметах.