Фота з архіва
9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы намеснік дырэктара Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж" Наталля Жарко на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Рэспубліканскаму турыстычнаму конкурсу "Пазнай Беларусь", расказала пра новыя праекты, якія прыцягваюць гасцей не толькі з Беларусі, але і з-за мяжы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У музеі актыўна працуюць над тым, каб людзі часцей наведвалі Нясвіж і кожны раз зведвалі станоўчыя эмоцыі.
"Вельмі каштоўна, што з'яўляемся лаўрэатам такога прэстыжнага конкурсу, - сказала Наталля Жарко. - Самая вялікая ўзнагарода для музеяў - бачыць у ліку наведвальнікаў знаёмых. Калі чалавек да нас пастанна прыязджае на розныя мерапрыемствы, значыць, месца прыцягвае".
Спецыяліст адзначыла, што музей даўно выйшаў за рамкі асвятлення толькі гісторыі княжацкага роду Радзівілаў. Арганізуецца вялікая колькасць мерапрыемстваў, у тым ліку наладжана супрацоўніцтва з Беларускай праваслаўнай царквой, міністэрствам адукацыі. Рэалізуюцца падзейныя праекты.
Акрамя таго, музей-запаведнік папулярызуе сябе на міжнародных пляцоўках. "Заключаем пагадненні з музейнымі ўстановамі Расіі, іншых краін. Напрыклад, у бягучым годзе падпісана пагадненне з вядучымі музеямі Азербайджана. Прынялі ўдзел у турыстычнай выставе ва Узбекістане - і там з'явіліся новыя сувязі. Мы папулярызуем сябе і паказваем Беларусь на прыкладзе нашага музея", - расказала Наталля Жарко.
Прадстаўлены і патрыятычныя праекты. Трэндам бягучага года сталі праграмы выхаднога дня. "Акрамя канцэртаў, разлічаных на розную аўдыторыю, з'явіліся тэатралізаваныя мерапрыемствы ў рамках суботніх і нядзельных дзён. Гэта сведчыць аб тым, што мноства розных тэм і сюжэтаў у нас яшчэ не раскрыта. Мы іх стараемся глыбей вывучыць, паказаць", - дадала спецыяліст.
Як вынік - з'яўляецца ўсё больш пастаянных гасцей. Развіваецца турыстычная інфраструктура - прадстаўлены аб'екты харчавання, пражывання, сувенірныя крамы.
Цяпер музей рыхтуецца да навагодніх і калядных свят. У палацава-замкавым комплексе пануе ўжо святочная атмасфера. Асноўныя тэматычныя мерапрыемствы пройдуць з 1 па 7 студзеня.-0-