Сцяг Серада, 15 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 чэрвеня 2024, 18:55

Праграма да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава пройдзе ў музеі-дачы пісьменніка з 19 па 22 чэрвеня

Фота з архіва
Фота з архіва
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У музеі-дачы Васіля Быкава - філіяле Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры - з 19 па 22 чэрвеня пройдзе святкаванне стагоддзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Так, 19 чэрвеня пройдзе праграма "Знаёмы незнаёмы Быкаў", якая ўключае ў сябе экскурсію па музеі-дачы, літаратурную размову з наведвальнікамі, віктарыны па загадкавых старонках творчасці Васіля Быкава і чаяпіцце. На наступны дзень, 20 чэрвеня, у час праграмы "Ведаць тое, аб чым пішаш" адбудзецца экскурсія-лекцыя, прысвечаная пачатку творчага шляху і першым спробам пяра Васіля Быкава на прыкладзе яго апавяданняў і аповесцей 1950-1960-х гадоў.

Далей, 21 чэрвеня, удзельнікаў мерапрыемства сустрэне праграма "Шумныя бярозы" ў фармаце літаратурна-мастацкага пленэра. У праграму ўвойдуць бліц-лекцыя па тэорыі літаратуры, чытанне мастацкага эсэ "Аўтамабіль, час і Васіль Быкаў", літаратурныя гульні, напісанне ўдзельнікамі пленэра невялікіх мастацкіх твораў, стварэнне ілюстрацый да іх. У апошні дзень, 22 чэрвеня, наведвальнікі музея прымуць удзел у праграме "Васільковы пленэр". Яны змогуць заняцца роспісам шопераў у тэхніцы маляваных дываноў на тэму "Выяўленне вобразаў В.Быкава праз інсітнае мастацтва".-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі