Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Прагаласаваць за Даніэля Ястрэмскага на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" можна 23-25 лістапада

Культура 23.11.2018 | 11:02
Даніэль Ястрэмскі ў час рэпетыцыі
Даніэль Ястрэмскі ў час рэпетыцыі

23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прагаласаваць за сваіх фаварытаў на дзіцячым "Еўрабачанні-2018" можна 23-25 лістапада. Беларусы могуць аддаць голас за прадстаўніка сваёй краіны - Даніэля Ястрэмскага, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Глядацкае галасаванне пачынаецца сёння і прадоўжыцца да пачатку грандыёзнага фінальнага канцэрта 25 лістапада ў 18.00. Потым пасля жывога выступлення ўсіх канкурсантаў зноў можна будзе аддаць свой голас, але толькі на працягу 15 хвілін. Вынікі галасавання гледачоў падсумуюць з рэзультатамі, што выставіла нацыянальнае журы ад кожнай з дваццаці краін, якія ўдзельнічаюць у конкурсе, - і такім чынам вызначыцца трыумфатар.

Згодна з правіламі, выбраць можна ад трох да пяці артыстаў, у тым ліку прадстаўніка сваёй краіны, прагледзеўшы відэаролікі з выступленнямі канкурсантаў на афіцыйным сайце форуму www.junioreurovision.tv. Падтрымаць маладых артыстаў у інтэрнэце можна з любога стацыянарнага або мабільнага ўстройства: камп'ютара, планшэта або мабільнага тэлефона.

На сцэну "Мінск-Арэны" 25 лістапада выйдуць юныя таленты з Украіны, Партугаліі, Казахстана, Албаніі, Расіі, Нідэрландаў, Азербайджана, Беларусі, Ірландыі, Сербіі, Італіі, Аўстраліі, Грузіі, Ізраіля, Францыі, Македоніі, Арменіі, Уэльса, Мальты і Польшчы.

Арганізатарам усіх мерапрыемстваў дзіцячага "Еўрабачання-2018" выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Беларусі як адзіны ў краіне член Еўрапейскага вяшчальнага саюза (ЕВС).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.