ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 снежня 2015, 18:20

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанне-2016" гледачы назавуць 22 студзеня

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імя прадстаўніка Беларусі на міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2016" гледачы назавуць 22 студзеня. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, фінальнае шоу пройдзе ў фармаце тэлевізійнага канцэрта ў прамым эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24".

Упершыню пераможцу нацыянальнага адбору вызначаць гледачы з дапамогай тэлефоннага і смс-галасавання ў час трансляцыі шоу. Пераможца праекта будзе афіцыйным прадстаўніком Беларусі на конкурсе песні "Еўрабачанне-2016", які на гэты раз пройдзе ў Швецыі.

Сёння ў медыяхолдынгу была вызначана чарговасць выступленняў фіналістаў. Па выніках праведзенай жараб'ёўкі, канкурсанты выступяць у наступным парадку: 1. Аляксей Грос; 2. Саша Захарык; 3. Валерыя Садоўская; 4. група "Радыёхваля"; 5. група THE EM; 6. група NAVI; 7. Саша Іваноў; 8. Настасся Малашкевіч; 9. Кірыл Ермакоў; 10. NAPOLI.

Адразу пасля жараб'ёўкі ў Белтэлерадыёкампаніі адбылася рабочая сустрэча арганізатараў праекта з выканаўцамі, на якой былі абмеркаваны некаторыя аспекты падрыхтоўкі і правядзення фінальнага шоу, а таксама юрыдычныя пытанні супрацоўніцтва медыяхолдынга з канкурсантамі.

Аляксей Грос. Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

Валерыя Садоўская. Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

У бліжэйшыя дні творчая група праекта пачне здымаць візіткі для кожнага з 10 фіналістаў. Арганізатары пакуль не раскрываюць усіх тайн канцэпцыі здымак, аднак, паводле задумы рэжысёрскай групы, візітныя карткі будуць максімальна набліжаны да фармату міжнароднага "Еўрабачання".

Група NAVI. Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

Кірыл Ермакоў. Фота прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі

Візіткі будуць транслірацца ў эфіры тэлеканалаў "Беларусь 1" і "Беларусь 24" як напярэдадні фіналу, так і непасрэдна ў час гала-канцэрта.

Арганізацыю нацыянальнага адборачнага тура і далейшую падрыхтоўку беларускага ўдзельніка да міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2016" ажыццяўляе Белтэлерадыёкампанія як адзіны ў Беларусі член Еўрапейскага вяшчальнага саюза.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі