9 ліпеня, Віцебск /Алеся Пушнякова - БЕЛТА/. Дзе знаходзіць натхненне, ці даводзілася працаваць з капрызнымі зоркамі - на гэтыя пытанні ў час "Зорнай гадзіны" на XXXIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" адказаў вядомы расійскі харэограф Ягор Дружынін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ягор Дружынін упершыню прыехаў у Віцебск на маштабны форум мастацтваў. Ён адзначыў, што ў час творчай работы ў яго часам узнікае своеасаблівая апатыя і ідэі ўзнікаюць не адразу, аднак у рэжысёра і харэографа ёсць шмат падстаў для натхнення. "Мы з сям'ёй у падарожжы не губляем час на турыстычныя паездкі, мы пазнаём тыя краіны, дзе бываем, глядзім, запамінаем, натхняемся. Я натхняюся работамі іншых людзей, і маіх студэнтаў таксама, яны робяць шмат цікавага", - падкрэсліў харэограф.
Гаворачы пра работу з зоркамі сусветнай велічыні, Ягор Дружынін прызнаўся, што яму пашанцавала, і з капрызамі вядомых людзей яму не давялося сутыкацца. "Звычайна зоркі мяне запрашаюць для работы і заўсёды з разуменнем адносяцца да ўсяго, што я раблю", - звярнуў увагу ён.

Заслужаны артыст Расійскай Федэрацыі Ягор Дружынін з'яўляецца патомным харэографам, танцорам, рэжысёрам і акцёрам. Ён вучыўся ў Ленінградскім дзяржаўным інстытуце танца, музыкі і кінематаграфіі, а таксама ў танцавальнай школе ў Нью-Ёрку. Пачаў акцёрскую кар'еру ў 12 гадоў, зняўшыся ў фільмах Уладзіміра Аленікава "Прыгоды Пятрова і Васечкіна, звычайныя і неверагодныя" і "Канікулы Пятрова і Васечкіна, звычайныя і неверагодныя", дзе выканаў ролю няўрымслівага і актыўнага завадатара Пеці Васечкіна.

З 2021 года ён выкладае ў Інстытуце сучаснага мастацтва на курсе "Артыст музычнага тэатра". У 2002-2003 гадах Ягор Дружынін быў задзейнічаны ў расійскай пастаноўцы мюзікла "Чыкага", выкладаў харэаграфію на праекце "Фабрыка зорак". З ім супрацоўнічалі зоркі шоу-бізнесу - Філіп Кіркораў, Лайма Вайкуле, група "Бліскучыя" і многія іншыя. Тэлегледачы пазнаюць яго па ўдзеле ў праектах "Танцы" на ТНТ, хіт-парад "Залаты грамафон", "Танцуюць усе!", "Ты супер! Танцы" і іншых.
У бягучым годзе Ягор Дружынін увайшоў у склад журы VI Міжнароднага танцавальнага праекта Dream Dance Fest.
Гаворачы пра работы, у якіх ён быў задзейнічаны як рэжысёр, Ягор Дружынін расказаў, што мюзікл "Чыкага" з цягам часу "выгарае", таму названую пастаноўку не іграюць часта, каб акцёры больш атрымлівалі задавальненне ад сцэны. "Кожны раз гэта новыя пляцоўкі, уражанні ад новай залы гледачоў і сустрэч. У гэтым, напэўна, і ёсць сакрэт яго даўгалецця, ён не нагнаў аскому", - адзначыў артыст.

Сёння на сцэне канцэртнай залы "Віцебск" Ягор Дружынін прадставіць свой пластычны спектакль без слоў "Усюды жыццё". Гэта будзе першы паказ за межамі тэатральных пляцовак Расіі, і, як адзначыў рэжысёр, гэта своеасаблівы замежны дэбют.-0-
Фота Аляксандра Хітрова