Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
14 кастрычніка 2022, 14:14

Пра маці Петруся і Алены Броўкаў раскажуць у літаратурным музеі паэта

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратурны музей Петруся Броўкі правядзе 14 кастрычніка лекцыю "Маці - адна ты, а вас жа мільёны!", прысвечаную маці Петруся і Алены Броўкаў, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

"Гэты святочны дзень - добрая нагода для таго, каб павіншаваць жанчын, якія спазналі радасць мацярынства, а таксама ўспомніць аб тым, што такое сапраўдная любоў мацярынскага сэрца. Алена Сцяпанаўна - маці паэта Петруся Броўкі, а таксама яшчэ дзевяці дзяцей. Яна садзейнічала культурнаму выхаванню будучага тварца, заўсёды падтрымлівала паэтычныя спробы сына, шчыра радавалася яго дасягненням і нават пад страхам смерці адмовілася адракацца ад яго радкоў, за што пацярпела падчас Вялікай Айчыннай вайны", - расказалі ў музеі паэта.

Алена Рыгораўна Рыдзеўская была жонкай дырэктара Беларускага педагагічнага тэхнікума Міхаіла Антонавіча Рыдзеўскага, мамай траіх дзяцей, у тым ліку і Алены Міхайлаўны - жонкі Петруся Броўкі. "Гэтай сям'і давялося перажыць і прывыкнуць да пастаянных змяненняў месца жыхарства, улады, грамадскага ладу жыцця - можна сказаць, што гэтыя людзі жылі на скрыжаванні эпох. Акрамя таго, Алене Рыгораўне і яе сям'і, як і многім людзям у той час, давялося сутыкнуцца з цяжкімі выпрабаваннямі лёсу", - адзначылі ва ўстанове.

"Кранальныя гісторыі гэтых жанчын уражваюць, выклікаюць спачуванні. Іх учынкі, дастойныя памяці і пашаны, сімвалізуюць сабой усю моц і шырыню мацярынскага сэрца", - дапоўнілі ў музеі.

Лекцыя пачнецца 14 кастрычніка ў 18.00. Уваход свабодны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі