Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 сакавіка 2018, 10:29

Поўная праграма "Славянскага базару" будзе аб'яўлена ў пачатку красавіка

23 сакавіка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Поўная праграма "Славянскага базару" будзе аб'яўлена ў пачатку красавіка. Аб гэтым паведаміў 22 сакавіка на брыфінгу генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У пачатку красавіка мы аб'явім усю праграму фестывалю на астатніх пляцоўках. Гэта канцэртная зала "Віцебск", Віцебская абласная філармонія, драматычны тэатр імя Я. Коласа", - сказаў дырэктар форуму.

Колькасць праектаў форуму павялічылася. "Усе пляцоўкі будуць цалкам загружаны, а ў канцэртнай зале "Віцебск", напэўна, нават па два канцэрты трэба праводзіць кожны дзень", - заявіў Аляксандр Сідарэнка.

Акрамя таго, вядзецца работа над выставачнай праграмай, па якой у дырэкцыю таксама паступаюць прапановы.

XXVII Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 12 па 16 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны 7-11 і 17-18 ліпеня. Праграма фестывалю разнастайная і разлічана на любы густ. Яна ўключае канцэртныя і забаўляльныя праграмы для моладзі, любімыя многімі "Тэатральныя сустрэчы" і "Фестывальную кінапраграму". У Летнім амфітэатры запланавана правядзенне 19 буйных праектаў. На вуліцах і плошчах Віцебска разгорнецца фэст вулічнага мастацтва "На сямі вятрах" з правядзеннем інтэрактыўных праектаў вулічных тэатраў, музыкантаў, перформераў, лялечных тэатраў і артыстаў. Сваё 5-годдзе адзначыць праект "Лялечны квартал", спектаклі для дзяцей і дарослых прапануюць лялечныя тэатры з Беларусі, Расіі, Украіны. Запланаваны цыркавыя праекты - шоу братоў Запашных "UFO. Цырк з іншай планеты" і цырк-шапіто Мікалая Чалнакова "Клаўнарыум".

Прадаўжаючы традыцыю супрацоўніцтва з фестывалямі розных краін, плануецца правесці міжнародную канферэнцыю "Фестывальны рух. Традыцыі і інавацыі" з удзелам арганізатараў фестываляў з розных краін і пасяджэнне Савета дырэктараў Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ). Па прапанове Савета дырэктараў САФ лепшы творчы нумар гала-канцэрта "International Voice in Vitebsk" з удзелам пераможцаў міжнародных фестываляў і конкурсаў, якія з'яўляюцца членамі САФ, будзе ўключаны ў праграму канцэрта ўрачыстага закрыцця форуму.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі