Фота Pixabay
6 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Жодзіне 7 чэрвеня пройдзе гарадскі фестываль музычна-тэатральных пастановак "Помніць, каб жыць". Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў Доме культуры "БЕЛАЗ".
"Фестываль музычна-тэатральных пастановак (а такі фармат раней ужо выкарыстоўваўся на пляцоўках горада) прымеркаваны да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Запрошаны да ўдзелу ў ім як творчыя калектывы горада, так і таленавітыя прадстаўнікі горадаўтваральных прадпрыемстваў, такіх як "БЕЛАЗ" і "Світанак", калектывы ўстаноў адукацыі - садоў, школ і каледжа", - расказалі ў Доме культуры.
Удзельнікі фестывалю прапануюць увазе журы і гледачоў масавую тэатралізацыю на тэму Вялікай Айчыннай вайны ў духу патрыятызму, накіраваную на захаванне гістарычнай памяці. Выступленні артыстаў будуць падмацаваны адпаведным відэарадам. "Выканаўцы лепшых нумароў будуць адзначаны падарункамі, а таксама атрымаюць права прыняць удзел ва ўрачыстасцях: 2 ліпеня мы будзем святкаваць вызваленне Жодзіна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а 3 ліпеня пройдуць мерапрыемствы з нагоды 80-годдзя вызвалення Беларусі", - дадалі ў Доме культуры.
Арганізатар фестывалю - Жодзінскі гарвыканкам.-0-