Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Помнік Льву Сапегу ўстанавілі ў Слоніме

Культура 22.08.2019 | 16:18

22 жніўня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. У Слоніме сёння ўстанавілі помнік Льву Сапегу, паведамілі БЕЛТА ў аддзеле культуры Слонімскага райвыканкама.

Скульптура ўпрыгожыла гістарычны цэнтр. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэйшая за 4 м. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін.

"Я ўраджэнец слонімскай зямлі. Можна сказаць, што цяпер здзейснілася мая мара. Ідэя ўстанавіць помнік вядомаму земляку ўзнікла паўтара дзясятка гадоў таму. Рады, што яна рэалізавана", - адзначыў Іван Міско. Ён падкрэсліў, што ў Слоніме ўпершыню з'явіўся помнік такога маштабу.

Леў Сапега - значная гістарычная фігура для горада. Некалі выдавец Статута Вялікага Княства Літоўскага быў старастам старажытнага горада, пры Льву Сапегу Слонім актыўна развіваўся. За час праўлення Льва Сапегі Слонім стаў цэнтрам гандлю і рамёстваў. Былі пабудаваны ратуша, гандлёвыя рады, цэхі рамеснікаў, склаўся гістарычны цэнтр горада з брукаванымі вуліцамі, плошчамі і мастамі. Па яго хадайніцтве ў 1591 годзе гораду было прысвоена Магдэбургскае права, дараваны герб, на якім паказаны леў, які трымае залатую стралу.

Урачыстае адкрыццё помніка запланавана ў Дзень беларускага пісьменства, які Слонім прыме 1 верасня.

Ва ўпраўленні культуры Гродзенскага аблвыканкама расказалі, што ў рэгіёне з'явяцца помнікі і іншым вядомым асобам. У прыватнасці, у Слоніме хутка плануюць устанавіць бюст Міхала Казіміра Агінскага. У Жыровічах у 2020 годзе маюць намер устанавіць помнік архімандрыту Серафіму Жыровіцкаму.

З'явяцца новыя помнікі і ў іншых раёнах вобласці. У Лідзе, напрыклад, увекавечылі ў бронзе вялікага князя літоўскага Гедыміна. Конная статуя вышынёй каля 3 м устаноўлена на пляцоўцы перад Лідскім замкам. Урачыстае адкрыццё скульптуры адбудзецца ў Дзень горада, які Ліда адсвяткуе 7 верасня.

Акрамя таго, у Навагрудку прапрацоўваецца пытанне аб устаноўцы помніка князю Міндоўгу. У Дзятлаве плануюць устанавіць скульптуру заснавальніку горада гетману Канстанціну Астрожскаму.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.