Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
04 снежня 2020, 09:39

Полацкі музей прапануе аформіць "Ёлку поспехаў" са старымі фота

4 снежня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі Краязнаўчага музея Полацка прапанавалі мясцовым жыхарам стварыць ёлку з фатаграфіямі другой палавіны ХХ стагоддзя. З ідэяй фотамарафону выступіў музей у сваёй групе ў "УКантакце", паведамляе БЕЛТА.

"У архіве Краязнаўчага музея захоўваюцца старыя падшыўкі полацкіх газет. Гартаючы іх, адзначаеш, што кожны год напярэдадні Новага года ўлады падводзілі вынікі праведзенай работы. Самаадданая праца палачан дала мачымасць гораду, практычна поўнасцю разбуранаму ў гады Вялікай Айчыннай вайны, не толькі падняцца з руін, але і да канца ХХ стагоддзя стаць вялікім прамысловым цэнтрам, месцам адраджэння духоўнасці і культуры", - гаворыцца ў паведамленні.

Супрацоўнікі музея ў Год малой радзімы заклікаюць аформіць "Ёлку поспехаў" Полацка. Яна павінна паказаць дасягненні палачан за пяць апошніх дзесяцігоддзяў ХХ стагоддзя. Каб прыняць удзел у ініцыятыве, трэба даслаць на сайт Краязнаўчага музея або размясціць у спецыяльным альбоме ў сацсетцы "УКантакце" (https://vk.com/album-116309575_276007583) фатаграфіі зімой за 1950-1999 гады на тэрыторыі прадпрыемстваў, устаноў культуры, на вуліцах і плошчах горада. Важна ўказаць месца і час фотаздымкі, а таксама імя ўладальніка здымка. Найбольш актыўных удзельнікаў чакаюць памятныя сувеніры ад музея.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі