Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 жніўня 2021, 11:00

Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе ў Стоўбцах

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пленэр па вырабе дэкаратыўных скульптур з каменя пройдзе з 3 па 13 жніўня ў Стоўбцах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Стаўбцоўскім райвыканкаме.

Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю беларускага мастацтва, далучэнне насельніцтва да дасягненняў мастацкай культуры, паляпшэнне архітэктурнай і эстэтычнай выразнасці мясцовасці. "Тэматыка пленэра будзе звязана з імем і творчасцю Якуба Коласа, які з'яўляецца выхадцам Стаўбцоўшчыны. Наступны год знамянальны 140-годдзем з дня нараджэння знакамітага паэта, раён вырашыў падрыхтавацца да такой падзеі загадзя, запрасіўшы скульптараў, якія створаць тэматычныя фігуры. Потым іх установяць на вуліцах горада", - расказалі ў райвыканкаме.

У пленэры прымуць удзел 5 мастакоў з Беларусі. На працягу 10 дзён кожны ўдзельнік будзе вырабляць скульптуру, выкарыстоўваючы розныя віды і тэхналагічныя прыёмы мастацкай апрацоўкі каменя.

Арганізатарамі пленэра выступілі галоўнае ўпраўленне культуры Мінскага абласнога выканаўчага камітэта, дзяржаўная ўстанова "Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці" і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі