ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
23 чэрвеня 2020, 09:59

Пленэр, кірмаш і конкурс майстроў пройдуць на "Славянскім базары"

Фота з архіва
Фота з архіва

23 чэрвеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. У час Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдуць пленэры дэкаратыўнага жывапісу, конкурс майстроў і традыцыйны кірмаш, паведамілі БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

З 16 па 19 ліпеня ў Віцебску пройдуць пленэр майстроў народных мастацкіх рамёстваў па дэкаратыўным жывапісе "Райскі сад", які прысвечаны 100-годдзю віцебскай мастачкі Марыі Ларынай. Таксама чакаецца штогадовы кірмаш рамёстваў "Горад майстроў". На працягу двух дзён гасцей фестывальнага горада чакае таксама конкурс майстроў традыцыйнага і сучаснага мастацкага роспісу "Фарбы нябёс".

XXIX Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 16 па 20 ліпеня. На яго мерапрыемствы прададзена больш за 15 тыс. білетаў. Пандэмія скарэкціравала афішу форуму, у бягучым годзе не будзе сольных канцэртаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі