Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 кастрычніка 2021, 11:52

Пленэр драўляных скульптур стартаваў у Барысаве

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рэгіянальны пленэр драўляных скульптур "Сонечная цеплыня дрэва" стартаваў у Барысаве. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Барысаўскага райвыканкама Наталля Кузняцова.

"Упершыню свята-конкурс прайшоў у Капыльскім раёне ў 1998 годзе і называўся "Дрэва жыцця". Затым на працягу некалькіх гадоў яго гаспадаром быў Смалявіцкі раён, дзе пленэр атрымаў сваю сучасную назву "Сонечная цеплыня дрэва". У розныя гады свята гасцявала ў Крупскім, Стаўбцоўскім, Валожынскім, Старадарожскім, Вілейскім, Маладзечанскім, Нясвіжскім, Бярэзінскім, Любанскім раёнах. На гэты раз конкурс сабраў майстроў з усёй краіны ў Барысаве", - расказала Наталля Кузняцова.

Пленэр прадоўжыцца пяць дзён. На працягу гэтага часу ўдзельнікам трэба будзе стварыць драўляныя скульптуры, прысвечаныя бітве на рацэ Бярэзіне пад Барысавам у 1812 годзе паміж арміяй Напалеона, што адступала, і рускімі войскамі.

Пасля завяршэння пленэра скульптуры застануцца ў Барысаве. Яны размесцяцца на тэрыторыі ДУ "Барысаўскі аб'яднаны музей" і ДУА "Барысаўская дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі