ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 12 жніўня 2022
Мінск Ясна +24°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 лютага 2022, 12:42

Пяць выставачных праектаў адкрываюцца ў Палацы мастацтва

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На пляцоўцы Палаца мастацтва 24 лютага адкрыліся пяць выставачных праектаў. Аб гэтым заявіла ў час прэс-канферэнцыі "Нацыянальная мастацкая школа ў кантэксце гістарычнай памяці і ў сучасным развіцці" першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Адзін з нашых цудоўных праектаў "Графіка года" існуе вось ужо пяць гадоў і кожны год, калі ён прадстаўлены на адной з рэспубліканскіх або абласных пляцовак, выклікае вялікі інтарэс", - расказала Наталля Шаранговіч. З "Графікай года" будуць суседнічаць скульптуры. "Мы невыпадкова аб'ядналі два гэтыя праекты. Напэўна, многія скульптары займаюцца графікай. У адной прасторы два гэтыя віды мастацтва, якія цяпер на піку свайго развіцця, будуць сапраўды цікавыя гледачам", - растлумачыла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў.

У Палацы мастацтва пройдуць выставы майстроў, якія сфарміравалі мастацкую школу Беларусі ў пасляваенны перыяд. "Адна з важных для нас выстава з калекцыі Беларускага саюза мастакоў. Мы, як каманда саюза мастакоў, заўсёды будзем удзяляць увагу тым, хто заклаў фундамент сённяшняга мастацтва, - адзначыла яна. - Вядома, 1920-я гады для мастацтва важныя, але наша калекцыя саюза мастакоў пачала фарміравацца ў пасляваенныя гады, таму мы можам дакладна і выразна паказаць, што адбывалася ў беларускім мастацтве з 1950-х гадоў". Як адзначыла Наталля Шаранговіч, у калекцыі саюза мастакоў шмат работ знакавых жывапісцаў, графікаў, скульптараў, на творчасці якіх сфарміравалася сённяшняе яркае, смелае, прагрэсіўнае маладое пакаленне.

У Палацы мастацтва пакажуць і выставачны праект Femina fabulas. "Наперадзе ў нас вясна, і тэма жаночай прыгажосці заўсёды была цікавая мастакам, таму гэта выстава лагічна з'яўляецца ў залах Палаца мастацтва", - дадала Наталля Шаранговіч.

На гэты раз акрамя твораў беларускіх аўтараў у Палацы мастацтва прадставяць арыгінальную графіку Сальвадора Далі. "Гэты праект дасць магчымасць адцяніць выставачныя праекты, звязаныя з беларускімі мастакамі, - адзначыла Наталля Шаранговіч. - Нашаму гледачу будзе цікава паглядзець на гэту графіку. Па-першае, гэта арыгінал, па-другое, гэта цэлых сем серый работ, якія ў Мінску не паказваліся".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі