Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
03 сакавіка 2022, 11:57

Пяшчотныя, кранальныя, задуменныя. Выставу жаночых партрэтаў прадставілі ў Мінску

3 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Яна" беларускай мастачкі Наталлі Аляхно прадстаўлена ў Прэзідэнцкай бібліятэцы Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле бібліятэчнага маркетынгу.

"Галоўны складнік выставы - яркія, пяшчотныя, кранальныя, задуменные жаночыя вобразы. Невыпадкова адкрыццё выставы прайшло ў першы дзень вясны і прымеркавана да Дня жанчын. Паводле слоў Наталлі Аляхно, прырода і жанчына - дзве самыя вялікія загадкі для чалавецтва. Гэта аснова асноў усяго жывога і самае цудоўнае, што ёсць у гэтым свеце і заслугоўвае пакланення. Вобразы жанчын з палотнаў дапаўняюць і ажыўляюць вершы, напісаныя практычна да кожнай работы", - расказалі ва ўстанове.

Ініцыятарам правядзення мерапрыемства выступіла член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Марына Васько.

Экспазіцыя адкрыта да 21 сакавіка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі