ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 30 лістапада 2021
Мінск -3°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
02 верасня 2021, 15:50

Пярцоў: Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў кросплатформенным фармаце

Фота з архіва
Фота з архіва

2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XХVIII Дзень беларускага пісьменства - нацыянальнае свята незалежнай Беларусі. Гэта адзначыў сёння ў размове з журналістамі міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Дзень беларускага пісьменства - наша нацыянальнае свята, свята незалежнай Беларусі. Яно праходзіла ў Полацку, Наваградку, Нясвіжы, Оршы, Заслаўі, Камянцы, Шклове, Хойніках, Бялынічах. У кожным з раённых цэнтраў гэта была сапраўды вялікая, грандыёзная падзея, - сказаў Уладзімір Пярцоў. - Кожная сталіца Дня беларускага пісьменства - горад, у якім нарадзіліся або працавалі вядомыя дзеячы беларускай культуры, палітычныя дзеячы. У бягучым годзе 28-е свята праходзіць у Капылі - на радзіме звыш 50 пісьменнікаў і літаратуразнаўцаў, вучоных. Сярод іх - Цішка Гартны, Кузьма Чорны, Алесь Адамовіч, Адам Русак і многія іншыя".

Фестываль пройдзе 4-5 верасня пад дэвізам "Слова нас аб'ядноўвае". "Стрыжань свята - тэма 2021 года - Год народнага адзінства. Акрамя таго будуць гучаць такія тэматыкі, як 80-годдзе пачатку Вялікай Айчыннай вайны, гісторыка-культурная і духоўная спадчына Капыльшчыны, юбілеі Івана Шамякіна, Івана Мележа, Максіма Багдановіча, Кандрата Крапівы і іншых", - канстатаваў міністр.

Гаворачы аб падрыхтоўцы, Уладзімір Пярцоў адзначыў: Капыль змяніўся. "Гэта таксама адна з мэт, якую ставіць аргкамітэт і кіраўніцтва абласцей, раёнаў пры падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства, - зрабіць больш камфортнымі, прыгожымі, зручнымі гарады, прывесці розныя аб'екты ў сучасны, дастойны стан", - падкрэсліў ён.

3 верасня адбудзецца міжнародны круглы стол "Пісьменнік і адзіная гуманітарная прастора", які з улікам кавідных абмежаванняў у інтэрактыўным і ў вочным фарматах збярэ пісьменнікаў з Беларусі, Расіі, Германіі, Украіны, Казахстана, Узбекістана, Балгарыі і Азербайджана. Акрамя таго, пройдзе навукова-практычная канферэнцыя "Капыльскія чытанні", падрыхтаваная Міністэрствам інфармацыі і Нацыянальнай акадэміяй навук.

Узнагародзяць пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Акрамя таго 5 верасня будуць трансліраваць конкурс "Жывая класіка". У ім прынялі ўдзел 16 тыс. таленавітых дзяўчынак і хлопчыкаў, 16 з іх дайшлі да фіналу. Адбудзецца творчы вечар Мікалая Чаргінца.

"Будуць прэзентаваны маркі новага пакалення з дапоўненай рэальнасцю. Гэта ўпершыню ў гісторыі Дня беларускага пісьменства, - расказаў Уладзімір Пярцоў. - У нас наогул свята будзе праходзіць у сумешчаным, кросплатформенным фармаце - нават афіша ўпрыгожана QR-кодамі. Мы пастараемся праз новыя лічбавыя платформы ў першую чаргу моладзь далучыць да беларускай літаратуры, адцягнуць яе ўвагу ад сацыяльных сетак і мэсэнджараў".

Паводле яго слоў, упершыню ў гісторыі свята арганізатары падрыхтавалі інтэрактыўны пешаходны QR-квест "Капыльскі рог". Акрамя таго, будзе прэзентаваны беларускі мабільны дадатак "Чытанка" для праслухоўвання аўдыякніг. "Для тых, хто хоча далучыцца да беларускай літаратуры, мы ўжо запусцілі гэты дадатак - ён даступны ў App Store і Google Play. Там ужо размешчана каля 40 выданняў. Кожны тыдзень калекцыя папаўняецца, кнігі агучваюцца і загружаюцца ў бібліятэку. У свабодную хвіліну, катаючыся на веласіпедзе або накіроўваючыся на работу, вы можаце паслухаць выдатныя творы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі