Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 жніўня 2021, 09:01

Пісьменнікі і час: удзельнікі круглага стала да Дня пісьменства абмяркуюць развіццё гуманітарнай прасторы

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, 3 верасня, адбудзецца міжнародны круглы стол "Пісьменнік і адзіная гуманітарная прастора", у якім прымуць удзел прадстаўнікі 10 краін. Аб гэтым журналістам паведаміў 23 жніўня намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Круглы стол - адзін з праектаў, які павінен на новым узроўні зачапіць чытачоў і пісьменнікаў, максімальна прыцягнуць увагу грамадскасці да Дня беларускага пісьменства, тых пытанняў, якія хвалююць пісьменніцкае асяроддзе, - сказаў Ігар Бузоўскі. - Заяўленая тэма, якая ідзе праз усе нашы круглыя сталы, - пісьменнікі і час. Кожны год мы дапаўняем гэту глабальную тэму спецыялізаванымі напрамкамі, якія могуць выклікаць цікавасць і пэўны рэзананс, каб пісьменніцкае слова было больш значным і важкім. Цяпер гэта запатрабаванне часу".

Фармат круглага стала прадугледжвае сустрэчу ў экспертным асяроддзі вочна ў 12.00 у канферэнц-зале Палаца Рэспублікі ў Мінску з анлайн-падключэннем знакамітых пісьменнікаў, вядомых палітолагаў, аналітыкаў, аглядальнікаў. "Адзін з асноўных пасылаў, які закладваўся ў арганізацыю правядзення круглага стала, - прыцягненне спецыялістаў у сваім напрамку, тых, хто сёння можа падзяліцца думкамі не толькі на сваіх прафесійных пляцоўках, але і з дапамогай кнігі, якія сёння закранаюць самыя розныя напрамкі і бакі жыцця грамадства - для максімальнага зрэзу і адлюстравання часу, у якім жывём", - падкрэсліў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, мэта круглага стала - прадаставіць пляцоўку, каб абазначыць сваю пазіцыю па гэтай тэматыцы. "Папярэдне мы прапанавалі ўсім удзельнікам сцісла выкласці свае меркаванні на зададзеную тэму. У далейшым пастараемся па існуючых сёння каналах - праз сродкі масавай інфармацыі, арганізатараў Дня беларускай пісьменнасці - гэта шырока распаўсюдзіць, - расказаў Ігар Бузоўскі. - У мінулым годзе мы ўжо рэалізавалі аналагічную ініцыятыву. Былі сабраны цікавыя разважанні, якія патрабуюць, каб аб іх ведала значна большая колькасць чытачоў і гледачоў".

У круглым стале прымуць удзел прадстаўнікі 10 краін. Акрамя таго, Саюз пісьменнікаў Беларусі заключыў пагадненні аб супрацоўніцтве з арганізацыямі з 39 краін. "Адзіная гуманітарная прастора - гэта тое, над чым мы сёння працуем. Нам ёсць, аб чым гаварыць, ёсць агульныя тэмы і інтарэсы. У нас ёсць напрацаваныя працэсы, якія дазваляюць весці размову аб дзясятках гадоў узаемадзеяння. Праекты, рэалізаваныя раней, - неад'емная частка Дня беларускага пісьменства і непасрэдна круглага стала, - адзначыў Ігар Бузоўскі. - На базе, якая была створана, мы будзем пашыраць нашу адзіную гуманітарную прастору і прыцягваць новых удзельнікаў".

У бягучым годзе будзе прадастаўлена магчымасць задаваць пытанні спікерам на хвалюючыя тэмы ў анлайн-рэжыме. "У нас будзе вялікае прадстаўніцтва з розных краін і колаў - грамадскіх, палітычных, пісьменніцкіх. Удзельнікі могуць звяртацца да каго заўгодна, такім чынам нават мадэрыраваць само вядзенне круглага стала. Гэта форма захаваецца, нягледзячы на тое, што мы чакаем розных падыходаў і меркаванняў, паколькі сёння (ні для каго не сакрэт) гучаць і крытычныя заўвагі, і прапановы, і пахвала ў адрас пісьменнікаў, кніг па тых падыходах, якія ёсць у плане развіцця кнігавыдання. Аднак мы імкнёмся не дапусціць абыякавасці, падчас якой адбываюцца самыя дэструктыўныя працэсы".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі