Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 снежня 2022, 12:48

Петрышэнка: у Беларусі павінна быць якаснае і зразумелае гледачу кіно

16 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі павінна быць якаснае і зразумелае гледачу кіно. Аб гэтым падчас наведвання Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" заявіў журналістам намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў віцэ-прэм'ера, цяпер у рабоце "Беларусьфільма" знаходзіцца 17 карцін, 5 з якіх - мастацкія. "Вытворчасць такіх фільмаў важна не толькі для ўнутранай аўдыторыі, але і для ўдзелу ў конкурсных праграмах, напрыклад, у штогадовым фестывалі "Лістапад". Каб перамагаць у такіх конкурсах, у нас павінна быць якаснае і зразумелае гледачу кіно", - дадаў Ігар Петрышэнка.

Нацыянальны кінапраект з рабочай назвай "Мы адзіныя" запушчаны ў вытворчасць у снежні 2021 года. Фільм прысвечаны аб'яднанню Беларусі ў 1920-1930-я гады. Паводле слоў дырэктара кінастудыі "Беларусьфільм" Уладзіміра Карачэўскага, агульны кошт кінапраекта склаў Br3,6 млн. Цалкам гатовы фільм плануецца здаць у маі 2023 года. Ігару Петрышэнку былі паказаны некаторыя эпізоды ўжо знятага матэрыялу.

"Кінастудыя "Беларусьфільм" і творчая група вельмі скрупулёзна падышлі да таго, каб даць гэтаму праекту належны старт. Усе віды натурных здымак былі задзейнічаны, а таксама адаптаваны пад гістарычны перыяд фільма каля 15 аб'ектаў па ўсёй тэрыторыі Беларусі. У вытворчасці фільма задзейнічаны прыёмы, якія спадабаюцца не толькі беларускаму гледачу, але і гледачам постсавецкай прасторы", - падзяліўся ўражаннямі віцэ-прэм'ер.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што з гістарычнага пункту гледжання важна аўтэнтычнасць дэкарацый, адзення і ігры акцёраў. "Важна гістарычная праўдзівасць і ў дэкарацыях, і ў жэстах, міміцы акцёраў, іх адзенні, таму што менавіта гэтыя дэталі вяртаюць у тую эпоху", - падкрэсліў ён.

Нацыянальны кінапраект спадабаецца не толькі старэйшаму пакаленню, але і маладым людзям, якія актыўна цікавяцца гісторыяй, упэўнены віцэ-прэм'ер. "Яны павінны ведаць, шанаваць і памятаць гістарычныя аспекты, уключаючы трагічныя", - сказаў намеснік прэм'ер-міністра.

Ігар Петрышэнка адзначыў, што дзяржава ўсяляк падтрымлівае кінастудыю "Беларусьфільм" і выдзяляе фінансавыя сродкі. "Але мы павінны атрымліваць неабходную аддачу. Гэта значыць кампанія павінна адшукваць дадатковыя рэзервы, каб гэтыя грошы ўкладваць у развіццё нашага нацыянальнага кінематографа, а не разлічваць толькі на падтрымку. Мы спадзяёмся, што тут будзе сінергія, ну а дзяржава заўсёды падставіць плячо", - сказаў на заканчэнне віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі