Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 кастрычніка 2019, 16:23

Пётр Васючэнка пасмяротна намініраваны на прэстыжную прэмію ў сферы дзіцячай літаратуры

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі пісьменнік Пётр Васючэнка пасмяротна намініраваны на самую прэстыжную міжнародную прэмію ў сферы дзіцячай літаратуры - ALMA Astrid Lindgren Memorial Award. Такая інфармацыя размешчана на сайце прэміі, паведамляе БЕЛТА.

У спіс намінантаў, аб'яўлены на 71-й Франкфуртскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, увайшлі 237 кандыдатаў з 68 краін. Яны прадстаўляюць усе кантыненты. Ліст уключае 49 новых імёнаў. Беларускі аўтар намініруецца ўпершыню. Цікава, што ў ліку кандыдатаў - пісьменнікаў, ілюстратараў, прамоўтараў - 46 працэнтаў жанчыны, 41 працэнт мужчыны, 13 працэнтаў складаюць арганізацыі.

ALMA Astrid Lindgren Memorial Award заснавана ў гонар шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн, прэмію прыраўноўваюць да Нобелеўскай у гэтай галіне і ўручаюць за ўклад у развіццё дзіцячай і юнацкай літаратуры. Пераможца прэміі атрымлівае 5 млн шведскіх крон (550 тыс. еўра).

Уручэнне прэміі запланавана на 31 сакавіка 2020 года ў час кніжнага кірмашу дзіцячай літаратуры ў Балоньі.

Пётр Васючэнка нарадзіўся ў Полацку ў 1959 годзе. У 1981-м скончыў факультэт журналістыкі БДУ, затым аспірантуру Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАНБ, дзе і працаваў да 1997 года. Кандыдат філалагічных навук. З 1997 года ўзначальваў кафедру беларускай мовы і літаратуры Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы, п'ес, літаратуразнаўчых манаграфій. Кнігі Пятра Васючэнкі перакладаліся на англійскую, балгарскую, нямецкую, польскую, рускую, славацкую і чэшскую мовы. Па яго творах былі пастаўлены спектаклі ў розных тэатрах краіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі