ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 1 кастрычніка 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 чэрвеня 2022, 12:12

"Песняры зямлі беларускай": творчую спадчыну Янкі Купалы і Якуба Коласа прадставяць у НББ

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Літаратурна-мастацкая выстава "Песняры зямлі беларускай", прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменнікаў Янкі Купалы і Якуба Коласа, адкрыецца 23 чэрвеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове культуры.

Творчую спадчыну пісьменнікаў прадставяць у выданнях, арыгіналах ілюстрацый да твораў, асабістых рэчах і дакументах паэтаў. Усё гэта сабрана з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа і Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

"Уклад пісьменнікаў у фарміраванне літаратурнай мовы, развіццё мастацкай літаратуры і нацыянальнай культуры каласальны. У цэнтры ўвагі аўтараў знаходзіцца Радзіма, кожны сюжэт і вобраз гучыць пра яе і для яе. Янка Купала і Якуб Колас - майстры роднай мовы і гонар нацыі. Песняры-прарокі кожны па-свайму здолелі расказаць свету пра Беларусь, характар і творчы сусвет народа, надзвычайную сілу і моц беларускага слова", - расказалі ў бібліятэцы.

Госці выставы ўбачаць прыжыццёвыя выданні Янкі Купалы і Якуба Коласа. Арганізатары раяць звярнуць увагу на першую ў Беларусі персанальную энцыклапедыю "Слоўнік мовы Янкі Купалы", "Тлумачальны слоўнік адметнай лексікі ў творах Якуба Коласа", выданні з аўтографамі і аформленымі вокладкамі.

"Асобы пісьменнікаў прадстаўлены не толькі ў вершаваных бестселерах савецкага часу, але і праз ілюстрацыі да іх твораў ад вядомых беларускіх мастакоў Георгія Паплаўскага, Барыса Заборава, Васіля Шаранговіча. Асаблівую атмасферу экспазіцыі надаюць рукапісы з аўтографамі пісьменнікаў, іх асабістыя рэчы, пасведчанні аб прысуджэнні ўзнагарод і іншыя цікавыя экспанаты", - дадалі ва ўстанове.

Выстава будзе працаваць да 25 снежня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі