ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 17 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 красавіка 2021, 10:48

Песні ваенных гадоў прагучаць 5 мая ў каледжы імя М.І.Глінкі

У час канцэрта. Фота з архіва
У час канцэрта. Фота з архіва

30 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У дні святкавання 76-й гадавіны Вялікай Перамогі ў Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі пройдзе цыкл мерапрыемстваў, прысвечаны падзеям вайны, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў каледжы.

Данінай памяці подзвігу выкладчыкаў, навучэнцаў і выпускнікоў стане канцэрт "Песні ваенных гадоў", які пройдзе 5 мая ў Вялікай зале музычнага каледжа. У выкананні аркестра рускіх народных інструментаў і навучэнцаў спецыяльнасці "спевы акадэмічныя" прагучаць творы, якія сталі неад'емнай часткай музычнай культуры: "Кацюша", "Балада аб салдаце", "Мой мілы, калі б не было вайны", "Цёмная ноч", "Смуглянка" і многія іншыя.

Як расказалі ў каледжы, падзеі Вялікай Айчыннай вайны пакінулі ў яго гісторыі глыбокі след, перапыніўшы імклівы ўзлёт многіх талентаў. У гэтыя трагічныя дні на франтах у радах Чырвонай арміі і партызанскіх атрадах змагаліся выкладчыкі, навучэнцы, выпускнікі музычнага вучылішча. Яны выступалі на франтах у складзе канцэртных брыгад. Так, у вызваленым горадзе Кёнігсберг адбыўся апошні франтавы канцэрт Іосіфа Жыновіча, каля сцен рэйхстага ў Берліне - Ларысы Александроўскай (унікальны кадр кінахронікі ТАСС, калі спявачка выступае з брані танка ў 1943 годзе, абышоў экраны ўсіх кінатэатраў Савецкага Саюза).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі