Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 студзеня 2023, 10:40

Песні барда пад акампанемент аркестра. У Віцебску адзначаць дзень нараджэння Высоцкага

24 студзеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Песні савецкага барда Уладзіміра Высоцкага выканаюць у яго дзень нараджэння ў Віцебску пад акампанемент аркестра. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў гарадскім цэнтры культуры.

Аўтарам праекта выступіў дырыжор Віктар Бабарыкін. Канцэрт пройдзе пры ўдзеле саліста, артыста тэатра і кіно Артура Федаровіча, які сыграў Высоцкага і выканаў яго песні ў серыяле "Адваротны бок месяца". Як адзначылі ў цэнтры культуры, голас Федаровіча вельмі падобны на голас Высоцкага, таму па гуку іх практычна не адрозніш, толькі візуальна.

Прыкладна за 1 гадзіну 40 мінут артысты выканаюць да 20 твораў. "Думаем, што ўсім вядома паэзія вялікага савецкага артыста Уладзіміра Высоцкага, яго песні любіць глядач і сёння. Прагучаць папулярныя кампазіцыі, такія як "Песня о друге" з кінафільма "Вертыкаль", пачуем "Он не вернулся из боя" з "Сыны ідуць у бой", "Балладу о любви" з карціны "Балада пра доблеснага рыцара Айвенга". Вядома, гэта будуць яго вядомыя хіты "Утренняя гимнастика" і "Где твои семнадцать лет?" і іншыя", - адзначылі ў Цэнтры культуры "Віцебск". Таксама ў апрацоўцы для сімфанічнага аркестра віцебская публіка пачуе "Лирическую", "Охоту на волков", "Ноль семь", "Парус".

Раней трыб'ют-праграму "Песні Уладзіміра Высоцкага ў сімфанічным выкананні" прадставілі ў беларускай сталіцы. "Калі мы ўбачылі, з якім поспехам праект прайшоў у Мінску, вырашылі, што віцебскі глядач абавязкова павінен з гэтым матэрыялам пазнаёміцца. Вельмі сімвалічна, што канцэрт адбудзецца ў дзень нараджэння Уладзіміра Высоцкага", - адзначылі ў цэнтры культуры.

Праграму прадставяць 25 студзеня ў 19.00 у канцэтнай зале "Віцебск".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі