Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2024, 16:30

Песенныя фальклорныя традыцыі Гомельскай вобласці прадставяць на выстаўцы ў Маскве

Фота гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці
Фота гомельскага абласнога цэнтра народнай творчасці
26 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці 27 лютага прадставіць у Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Беларусі ў Расіі інтэрактыўную выстаўку "Спеўная спадчына Гомельшчыны", падрыхтаваную пры падтрымцы гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Выстаўка знаёміць з песеннымі фальклорнымі традыцыямі Гомельскай вобласці праз традыцыйную абраднасць лакальных мікрарэгіёнаў. Гэта і каляндарныя (калядныя, гуканне вясны, юр'еўскія, стрэльныя, русальныя, жніўныя), і вясельныя абрадавыя традыцыі.

У экспазіцыі - відэа і аўдыязапісы аўтэнтычных і аматарскіх фальклорных калектываў рэгіёна, тэксты песень, сучасныя рэканструкцыі традыцыйных строяў (комплексы адзення), прадметы абрадавай культуры і традыцыйнага побыту.

Дапаўняюць выстаўку выданні па традыцыйнай культуры Гомельскай вобласці, стэнды з фатаграфіямі фальклорных калектываў рэгіёна, якія захоўваюць песенную спадчыну, а таксама QR-коды са спасылкамі на старонкі сайта цэнтра народнай творчасці, дзе можна атрымаць дадатковыя звесткі па тэме экспазіцыі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі