Сцяг Субота, 14 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
30 жніўня 2024, 10:09

П'еса Кандрата Крапівы і сучасныя пастаноўкі. У Купалаўскім тэатры расказалі аб прэм'ерах новага сезона

30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Новы, 105-ы тэатральны сезон стартаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы спектаклем "Паўлінка", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Заслужаная артыстка Беларусі мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Вольга Няфёдава расказала, што некаторыя праекты цяпер знаходзяцца на стадыі перагавораў. "У бліжэйшы час, я спадзяюся, у нас адбудзецца супрацоўніцтва з рэжысёрам Дзмітрыем Акімавым, прадстаўніком Расійскай Федэрацыі, які ўжо рабіў спектакль "А зоры тут ціхія", - заўважыла Вольга Няфёдава. Паводле яе слоў, гэты спектакль здабыў асаблівую любоў моладзі.

"На гэты раз Дзмітрый Акімаў будзе працаваць над спектаклем паводле Дастаеўскага "Дзядзечкаў сон". Гэта пастаноўка аб асабістым чалавечым пытанні, аб адносінах, блізкіх, сквапнасці, аб тым, што ўсё ж такі кіруе светам - душа або грошы", - дадала мастацкі кіраўнік тэатра.

Акрамя таго, гледачоў чакае пастаноўка "Брама неўміручасці" паводле камедыі Кандрата Крапівы, а таксама спектакль паводле твора беларускага драматурга Улады Альхоўскай. "Нягледзячы на тое, што Купалаўскі тэатр верны традыцыям, усе нашы акцёры маладыя ў душы, таму вас чакаюць нетрывіяльныя падыходы да пастановак", - падкрэсліла Вольга Няфёдава.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Аляксандр Шастакоў адзначыў, што ў новым тэатральным сезоне запланавана даволі шмат розных гастрольных паездак, у тым ліку творчых абменных. "У 2021 годзе ў нас было да 10 паездак, у 2022-м - 51, у 2023-м - 47 паездак. У 2024 годзе ў першай палавіне ўжо мы зрабілі больш за 30 паездак, стараючыся падтрымліваць ранейшы ўзровень", - адзначыў ён.

Паводле слоў гендырэктара, у бліжэйшы час тэатр адправіцца з двума спектаклямі ў Белаазёрск, а таксама прыме ўдзел у міжнародным тэатральным фестывалі "Белая вежа". Сам Купалаўскі на сваёй сцэне ў гэтым сезоне зноў правядзе рэспубліканскі тэатральны фестываль "Перамога", прымеркаваны да 80-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

"Што датычыцца абнаўлення, то рэпертуар у нас плануецца папоўніць не менш як чатырма пастаноўкамі. Акрамя таго, мы працуем над абнаўленнем рознай сувенірнай прадукцыі. Сёння мы прадставілі яе часцінку. Гэта сувенірная прадукцыя яркіх галоўных герояў спектакля "Паўлінка", які з'яўляецца нашай візітнай карткай і нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю. У далейшым гэта сувенірная прадукцыя будзе прадстаўлена нашаму гледачу", - дадаў Аляксандр Шастакоў.-0-
Фота Паўла Арлоўскага
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі