Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 красавіка 2020, 14:03

Першы нацыянальны канал радыё пачынае акцыю "Творчасць у імя будучыні"

15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы нацыянальны канал Беларускага радыё з 16 красавіка пачне сацыяльна-культурную эфірную акцыю "Творчасць у імя будучыні", паведамілі БЕЛТА арганізатары.

Мэта акцыі - аб'яднаць намаганні па падтрымцы ўсіх, хто ў гэтыя дні процістаіць эпідэміялагічным выклікам і хто знаходзіцца ў няпростай жыццёвай сітуацыі. "Удзельнікамі акцыі будуць вядомыя ў нашай краіне дзеячы культуры і мастацтва, творчая моладзь. Творы ў іх выкананні, а таксама словы глыбокай удзячнасці за выратаванне жыццяў грамадзян Беларусі будуць гучаць у тэматычных і спецыяльных праектах канала", - расказалі арганізатары.

У час акцыі 16 красавіка ў Доме радыё ў відэафармаце ўпершыню збяруцца і ўдзельнікі другога тура IX Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі". Удзельнікамі радыёконкурсу ў гэтым годзе сталі амаль 400 чалавек. Праект прызначаны прадэманстраваць, што творчая дзейнасць у нашай краіне актыўна прадаўжаецца, з'яўляюцца новыя магчымасці для самарэалізацыі, а падтрымка дабрачынных ініцыятыў становіцца больш шырокай і маштабнай.

Стаць удзельнікам акцыі "Творчасць у імя будучыні" могуць усе жадаючыя. Для гэтага дастаткова пакінуць свой водгук на афіцыйных старонках Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў сацыяльных сетках або зрабіць рэпост інфармацыі, што спадабалася.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі