Фота Нацыянальнага гістарычнага музея
21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Унікальную выставу "Дарогі. Аўтамабілі. Запраўка", прысвечаную гісторыі развіцця аўтамабільнай інфраструктуры Беларусі, адкрылі ў Нацыянальным гістарычным музеі 20 мая. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказала малодшы навуковы супрацоўнік музея Дар'я Шавердзіна.
Упершыню публіцы будзе прадстаўлена арыгінальная калекцыя гістарычных артэфактаў, якія раней ніколі не экспанаваліся на тэрыторыі СНД.
"Цэнтральнае месца ў экспазіцыі належыць калекцыі з дваццаці адрэстаўрыраваных механічных бензінавых калонак пачатку XX стагоддзя, якія знаходзяцца ў рабочым стане. Асаблівую цікавасць выклікае першая бензінавая калонка маркі Bowser, устаноўленая ў 1911 годзе на чыгуначнай станцыі Ляхавічы", - адзначыла Дар'я Шавердзіна.
Акрамя бензінавых калонак, наведвальнікі ўбачаць рэдкі фотаархіў, прысвечаны будаўніцтву дарог і аўтазаправачных станцый, які дае магчымасць прасачыць эвалюцыю аўтамабільнай інфраструктуры Беларусі першай паловы XX стагоддзя. Пакажуць карты і атласы аўтамабільных дарог, якія даюць уяўленне аб тым, як развівалася сетка дарог у даваенны перыяд.
"Таксама можна будзе ўбачыць узоры першых вадзіцельскіх пасведчанняў, бензінавых талонаў і білетаў, каністры і іншыя ёмістасці для захоўвання і перавозкі паліва, помпы і іншыя аўтамабільныя аксесуары пачатку мінулага стагоддзя", - дадала Дар'я Шавердзіна.
"Самы яркі экспанат - адноўлены першы беларускі драўляны матацыкл пачатку XX стагоддзя. Ён быў створаны ў 1930-х гадах, а ў музеі можна будзе ўбачыць яго рэканструкцыю", - падкрэсліла яна.
Паводле яе слоў, усе экспанаты ўзяты з прыватнай калекцыі лаўрэата прэміі Прэзідэнта Беларусі "За духоўнае адраджэнне" Уладзіміра Ліхадзедава, якая не мае аналагаў на ўсёй постсавецкай прасторы.-0-