Фота з архіва
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожны народ мае права ганарыцца сваёй культурнай спадчынай і таленавітымі людзьмі. Сярод найбольш яркіх і значных прадстаўнікоў беларускай культуры вылучаецца асоба Францыска Скарыны. Ён увайшоў у нашу гісторыю як першадрукар, вучоны, асветнік і гуманіст. Чалавек выключна шырокай эрудыцыі, сэнс сваёй дзейнасці Францыск Скарына бачыў у служэнні народу. Ён імкнуўся наблізіць сваіх суайчыннікаў да здабыткаў агульначалавечай культуры і рабіў гэта праз кнігі.
Дакладныя звесткі аб даце нараджэння Скарыны адсутнічаюць. Аднак большасць даследчыкаў сыходзяцца на думцы, што асветнік нарадзіўся каля 1490 года ў Полацку ў сям'і заможнага купца Лук'яна. Але ёсць і альтэрнатыўныя версіі: да 1490 года, у 1485-1490 гады.
Першапачатковую адукацыю Францыск атрымаў у доме бацькоў, там навучыўся чытаць і пісаць, затым вучыўся ў школе пры каталіцкім касцёле. У 1504 годзе ён паступіў у Кракаўскі ўніверсітэт, а ўжо ў 1506 годзе атрымаў сваю першую вучоную ступень - бакалаўра філасофіі. Каб прадоўжыць вучобу на самых прэстыжных факультэтах еўрапейскіх універсітэтаў, якімі лічыліся медыцынскі і тэалагічны, Скарыну неабходна было атрымаць ступень магістра. Дакладна невядома, ці атрымаў ён яе ў Кракаўскім універсітэце або ў нейкім іншым, але ў 1512 годзе ён прыехаў у Італію ў знакаміты Падуанскі ўніверсітэт, ужо маючы гэту ступень.
Бедны, але здольны юнак быў дапушчаны да экзаменаў. На працягу двух дзён ён абараняў свае навуковыя дысертацыі ў дыспутах з выдатнымі вучонымі. 9 лістапада 1512 года ў епіскапскім двары ў прысутнасці вядомых вучоных Падуанскага ўніверсітэта і саноўнікаў каталіцкай царквы Скарыну было прысвоена званне доктара медыцынскіх навук. Гэта стала значнай падзеяй у яго жыцці і культурнай гісторыі Беларусі: сын купца з Полацка пацвердзіў, што здольнасці і прызванне больш каштоўныя за арыстакратычнае паходжанне.
У актавых запісах Падуанскага ўніверсітэта 1512 года ўказана: "Сын памерлага спадара Лукі Скарыны з Полацка праявіў сябе настолькі пахвальна і выдатна ў час строгага іспыту, што атрымаў аднадушнае адабрэнне ўсіх прысутных вучоных". Дагэтуль у адной з залаў гэтай навучальнай установы, дзе знаходзяцца партрэты знакамітых прадстаўнікоў еўрапейскай навукі, якія выйшлі з яго сцен, вісіць партрэт выдатнага беларуса работы італьянскага майстра.
Выдавецкую дзейнасць Францыск Скарына пачаў у Празе. У жніўні 1517 года была выдадзена першая кніга - "Псалтыр", у прадмове да яе паведамляецца: "Я, Францішак, Скарынін сын з Полацка, у лекарскіх навуках доктар, загадаў "Псалтыр" ціснуці рускімі словамі славянскае мовы".

У 1520-1521 гадах Скарына пакінуў Прагу і пераехаў у Вільню. Тут ён заснаваў друкарню ў доме старшага віленскага бурмістра Якуба Бабіча. Там была надрукавана "Малая падарожная кніжка". У 1525 годзе свет убачыла кніга "Апостал". У шматлікіх прадмовах да яе, а ўсяго асветнік напісаў 22 прадмовы і 17 пасляслоўяў да "Апостала", выкладзены змест глаў і асобных пасланняў, тлумачацца "незразумелыя" фразы. Усяму тэксту папярэднічае агульная прадмова Скарыны "Дзеянні святых апосталаў. Прадмова".

Мяркуецца, што ў канцы 1520-х - пачатку 1530-х гадоў першадрукар наведаў Маскву, куды прывёз свае кнігі, выдадзеныя "рускім" шрыфтам. Недзе пасля 1525 года першадрукар ажаніўся з Маргарытай, удавой віленскага купца і члена віленскай рады Юрыя Адверніка, тым самым паправіўшы сваё матэрыяльнае становіча, і разам з жонкай прыняў удзел у гандлёвых справах свайго брата Івана.

1529 год выдаўся вельмі цяжкім для Скарыны. Памёр яго брат Іван. У тым жа годзе заўчасна памерла Маргарыта. На руках у Францыска застаўся малалетні сын. Сваякі памерлай жонкі падалі ў суд на першадрукара, патрабуючы раздзелу маёмасці. У сярэдзіне 1530-х гадоў Скарына пераехаў у Прагу, дзе, хутчэй за ўсё, працаваў урачом.
Дакладная дата смерці Скарыны і месца пахавання невядомы. Як мяркуецца, памёр выдатны асветнік каля 1551 года або ў студзені 1552 года.
У Беларусі шануюць памяць вялікага першадрукара. Многія вуліцы ў нашай рэспубліцы, а таксама Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт, гімназія нумар 1 у Полацку, гімназія нумар 1 у Мінску носяць яго імя, устаноўлены помнікі.
Законам Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь" у 2004 годзе былі заснаваны ордэн і медаль Францыска Скарыны.

Ордэн Францыска Скарыны ўручаецца за значныя поспехі ў галіне нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, выдатныя даследаванні гісторыі Беларусі, дасягненні ў галіне нацыянальнай мовы, літаратуры, мастацтва, кнігавыдавецтва, культурна-асветнай дзейнасці, а таксама ў прапагандзе культурнай спадчыны беларускага народа; за асаблівыя заслугі і дасягненні ў гуманітарнай, дабрачыннай дзейнасці, справе абароны чалавечай годнасці і правоў грамадзян, за міласэрнасць і іншыя высакародныя справы.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і памнажэнне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

Заснаванне Скарынам беларускага кнігадрукавання стала вяршыняй яго духоўнай дзейнасці, найбольш яскравым і выразным пралогам беларускага Адраджэння. У друкаванай кнізе ён бачыў невычэрпныя магчымасці духоўнай асветы народа, выхавання высокіх хрысціянскіх маральных і грамадзянскіх якасцей, актыўнага ўзаемадзеяння з еўрапейскай культурай. Дзейнасць Францыска Скарыны аказала вялікі ўплыў на развіццё кнігадрукавання і пісьменства не толькі ў Беларусі, але і ў іншых усходнеславянскіх краінах. Яго кнігі садзейнічалі ўзбагачэнню беларускай літаратурнай мовы, а сам асветнік стаў адным з сімвалаў Беларусі.-0-

За няпоўныя тры гады ў Пражскай друкарні Скарына надрукаваў 23 ілюстраваныя (аздоблены мноствам ксілаграфічных гравюр, ініцыялаў і заставак) кнігі Бібліі ў перакладзе на старабеларускую мову. Яны змяшчаюць прадмовы і каментарыі, якія адлюстроўваюць канфесіянальныя, філасофскія і асветныя погляды першадрукара. Пры выданні Бібліі ён кіраваў работай, карэкціраваў набор, даставаў у Германіі дэфіцытную паперу з вадзянымі знакамі.