Фота арганізатараў
16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцы і прызёры Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу моды і фота "Млын моды" прымуць удзел у XIIІ Міжнародным конкурсе маладых дызайнераў "Рускі сілуэт", які пройдзе 16-17 лютага, паведамілі ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Больш за 60 лепшых дызайнераў з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Азербайджана, Арменіі ўрачыста прадставяць свае калекцыі на подыуме ў Маскве. У ходзе мерапрыемства будзе традыцыйна аб'яўлена імя пераможцы - уладальніка Гран-пры конкурсу, а таксама імёны шматлікіх прызёраў, якім будуць уручаны каштоўныя ўзнагароды: стажыроўкі ў замежных і расійскіх дамах моды, сертыфікаты на ўдзел у тыднях моды, гранты на навучанне, ганаровыя граматы. Гасцей грандыёзнага шоу і ўдзельнікаў конкурсу будуць вітаць прэзідэнт Дабрачыннага фонду "Рускі сілуэт" Таццяна Міхалкова і яго заснавальнік Аляксандр Мітрашэнкаў.
Конкурс быў заснаваны ў 1999 годзе і сёння ўяўляе сабой унікальны інтэрнацыянальны праект, які аб’яднаў творчую моладзь Расіі і шэрага еўрапейскіх краін. Усеагульнае прызнанне ён атрымаў дзякуючы высокаму ўзроўню арганізацыі, шыраце геаграфіі ўдзельнікаў і ўражальным узнагародам.-0-