ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Аўторак, 3 кастрычніка 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 мая 2023, 12:01

Пераможцаў радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі" назавуць у канцы мая

Фота з архіва
Фота з архіва

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пачаўся заключны трэці тур XII Рэспубліканскага творчага радыёконкурсу "Маладыя таленты Беларусі", які ў гэтым годзе праходзіць пад знакам Года міру і стварэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

Жывыя праслухоўванні ў Вялікай студыі Дома радыё прадоўжацца да 29 мая ўключна. Па выніках другога тура ў творчым спаборніцтве ў вочных намінацыях засталося 170 удзельнікаў.

"Фіналісты прыслухаліся да парад прафесійнага журы, прапрацавалі заўвагі і з яшчэ большым запалам прадоўжаць барацьбу за званне пераможца конкурсу "Маладыя таленты Беларусі-2023", - расказалі ў прэс-службе. - Удзельнікі старэйшых узроставых катэгорый да падрыхтоўкі да заключнага тура радыёконкурсу падышлі найбольш адказна, паколькі ім трэба будзе выступіць перад журы ў суправаджэнні музыкантаў сімфанічнага аркестра Белтэлерадыёкампаніі".

Вынікі жывых праслухоўванняў і імёны пераможцаў 12-га сезона будуць аб'яўлены ў канцы мая.

Падрабязная інфармацыя, навіны конкурсу, вынікі тураў - у эфіры Першага нацыянальнага, на афіцыйным сайце www.radio1.by, у Telegram-канале "Радыё_1" і ў сацыяльных сетках.

Праект "Маладыя таленты Беларусі" праводзіцца з 2009 года. За ўвесь час у ім прынялі ўдзел больш за 3,5 тыс. выканаўцаў і калектываў. З 2013 года прызёры конкурсу рэгулярна становяцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Па выніках папярэдніх конкурсаў прэстыжнай прэміі ўдастоены больш за 200 лаўрэатаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі