ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 24 чэрвеня 2021
Мінск Малавоблачна +33°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 сакавіка 2021, 17:58

Пераможцаў конкурсу "За што я люблю родную зямлю" ўзнагародзяць у НАН

Фота з архіва
Фота з архіва

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў І Рэспубліканскага конкурсу творчых пісьмовых работ "За што я люблю родную зямлю" ўзнагародзяць у Нацыянальнай акадэміі навук 26 сакавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАН.

Конкурс быў аб'яўлены ў 2020 годзе Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН. Да ўдзелу прымаліся арыгінальныя эсэ, вершы, апавяданні і іншыя творчыя работы, напісаныя грамадзянамі Беларусі індывідуальна або ў суаўтарстве, якія раней не прадстаўляліся на конкурсы і не публікаваліся.

"На гэту ініцыятыву адгукнуліся жыхары розных гарадоў і вёсак з усёй Беларусі. Прадстаўнікі розных узростаў і прафесій прысылалі свае работы, у якіх былі ўвасоблены пачуццё гонару за сваю малую радзіму, любоў да яе гераічнага мінулага і слаўнай сучаснасці, адлюстраваны дасягненні ў развіцці рэгіёнаў Беларусі. Усяго на конкурс было пададзена больш за 800 работ”, - адзначылі ў прэс-службе.

Па выніках конкурсу аўтарытэтнае журы адабрала 200 лепшых работ у 12 намінацыях: "З легендаў і казак былых пакаленняў...", "Натхняе родная зямля", "Магутная сіла паэзіі", "Скарбонка ўспамінаў", "Старонкі мінулага", "Краязнаўчы далягляд", "Мінулае і сучаснасць", "Мова маёй Радзімы", "Маладыя галасы", "Замілаванне родным краем", "Родныя краявіды", "Скарбы роднай зямлі".

У Беларусі 2018-2020 гады прайшлі пад знакам Года малой радзімы. За гэты час у краіне было праведзена мноства мерапрыемстваў па развіцці і добраўпарадкаванні населеных пунктаў у розных рэгіёнах краіны, павышэнні ўзроўню культуры і духоўнасці беларускага народа, захаванні мясцовых традыцый, самабытнасці народа, яго этнаграфічнай культуры і мовы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі