Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
18 лістапада 2022, 10:40

Пераможцаў конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" назвалі ў Мінску

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцаў другога рэспубліканскага конкурсу "Трыенале маладых мастакоў" назвалі 17 лістапада ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

З прывітальным словам да пераможцаў звярнуўся першы намеснік міністра культуры Валерый Грамада. Ён падзякаваў арганізатарам выстаўкі і адзначыў, што Трыенале не было б без работ таленавітых удзельнікаў.

У прыватнасці, пераможцам у намінацыі "Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва" стала Лізавета Янкова (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), у намінацыі "Скульптура" - Данііл Граковіч (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), "Жывапіс" - Марына Трус (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Лепшай у намінацыі "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва" стала Вікторыя Пезікава (Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава), у намінацыі "Сімпатыя гледачоў" - Марта Шчэрбіч (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Пераможцам у намінацыі "За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва" стала выкладчык Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Хрысціна Высоцкая.

Рэспубліканскі конкурс "Трыенале маладых мастакоў" праводзіўся другі раз. Арганізатарамі выступілі Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў, Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў і Беларускі саюз мастакоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі