ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 14 ліпеня 2020
Мінск Малавоблачна +16°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 чэрвеня 2020, 09:53

Пераможцаў конкурсу "Сімвалы маёй краіны" назавуць 2 ліпеня ў Мінску

Фота з архіва
Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу "Сімвалы маёй краіны" пройдзе ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці 2 ліпеня напярэдадні Дня незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыйна-выставачнай работы Нацыянальнага гістарычнага музея.

"У гонар 25-годдзя зацвярджэння Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Беларусі ў Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці - філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея з 3 лютага па 17 мая праводзіўся адкрыты конкурс творчых работ "Сімвалы маёй краіны". Яго мэта - паказаць у творах дзяржаўныя сімвалы як неад'емны атрыбут суверэнітэту краіны. Праект быў арганізаваны пры падтрымцы Міністэрства культуры і РГА "Белая Русь". Інфармацыйнымі партнёрамі конкурсу выступілі Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, выдавецкія дамы "Звязда" і "Беларусь сегодня", - расказалі арганізатары.

На конкурс было прыслана больш за 70 малюнкаў дзяржаўных сімвалаў Беларусі. Творчыя работы выкананы ў розных тэхніках: жывапіс і графіка, роспіс па шкле, тэстапластыка, вышыўка, алмазная мазаіка. Многія работы вызначаюцца высокім мастацкім майстэрствам. У конкурсе прынялі ўдзел працоўныя калектывы, навучэнцы школ і каледжаў.

Работы ўдзельнікаў конкурсу ацэньвала прафесійнае журы ў складзе начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Вольгі Шпілеўскай, рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны, дырэктара Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслава Даніловіча, рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Аліны Корбут, загадчыка аддзела навін культуры АТН Белтэлерадыёкампаніі Міхаіла Равуцкага і іншых.

Па выніках конкурсу творчыя работы пераможцаў і лаўрэатаў прымуць удзел у часовай экспазіцыі, арганізаванай у Музеі сучаснай беларускай дзяржаўнасці ў гонар 25-годдзя зацвярджэння дзяржаўных сімвалаў і Дня незалежнасці. Стваральнікі лепшых работ адкрытага конкурсу "Сімвалы маёй краіны" будуць узнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі