Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
15 снежня 2020, 13:41

Пераможцаў конкурсу навагодняй цацкі назавуць 27 снежня ў Вялікім тэатры

15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вынікі традыцыйнага сямейнага конкурсу "Навагодняя тэатральная цацка" падвядуць 27 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі арганізатары.

"Цудоўныя балерыны, зачараваныя гадзіннікі, жар-птушкі і залатыя рыбкі, Маленькі прынц і Бураціна з Пінокіа, Снежная каралева, ёлачкі самых розных колераў і памераў, Шчаўкунок, сярэбраныя сняжынкі і гучныя званочкі, навагоднія шары і хлапушкі - каля 70 лялек і самых розных вырабаў, створаных рукамі дзяцей, іх бацькоў, бабуль і дзядуль, вучнямі школ і цэнтраў, прыслалі ў гэтым годзе на сямейны конкурс "Навагодняя тэатральная цацка", які Вялікі тэатр Беларусі праводзіць ужо сёмы раз", - расказалі арганізатары.

Цацкі зроблены з самых розных матэрыялаў, пачынаючы ад гліны і пап'е-машэ да нітак, папяровых сурвэтак і нават абгортак ад цукерак. Паводле слоў арганізатараў, некаторыя сем'і прымаюць удзел у конкурсе ўжо не першы год.

"27 снежня адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджванне ўладальнікаў прызавых месцаў, а таксама ўсіх удзельнікаў. Дзед Мароз і Снягурачка ўручаць пераможцам запрашальныя білеты на прэм'еру - дзіцячую оперу "Пінокіа", а таксама разнастайныя прызы і сувеніры. Вялікіх і маленькіх гледачоў чакаюць навагоднія інтэрактыўныя гульні і конкурсы", - дадалі арганізатары.

Акрамя таго, 27 снежня цацкамі ўсіх удзельнікаў конкурсу традыцыйна ўпрыгожаць навагоднюю ёлку ў фае Вялікага тэатра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі