Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
21 верасня 2025, 00:34

Пераможцам музычнага конкурсу "Інтэрбачанне" стаў прадстаўнік В'етнама Дык Фук, Беларусь на шостым месцы

21 верасня, Масква /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам міжнароднага музычнага конкурсу "Інтэрбачанне" стаў прадстаўнік В'етнама Дык Фук, прадстаўніца Беларусі заняла шостае месца, перадае карэспандэнт БЕЛТА. 

В'етнамец набраў 422 балы. Другое месца з рэзультатам 373 балы занялі прадстаўнікі Кыргызстана - трыа NOMAD. На трэцім радку з рэзультатам 369 балаў размясціўся Катар і яго выканаўца Дана Аль-Мір. Чацвёртае месца за Калумбіяй, яна набрала 347 балаў. Пятае за артыстам з Таджыкістана Фарухам Хасанавым. Ён атрымаў 344 балы.
Шостае месца з вынікам 341 бал заняла беларуска Настасся Краўчанка. У фінале яна выканала песню "Матылёк", словы да якой напісала сама.
Вышэйшую ацэнку Беларусі, паставіўшы нашу краіну на першае месца, далі ААЭ, Расія, Узбекістан, Калумбія. На другім месцы Беларусь была па версіі В'етнама і Сербіі, на трэцім - Катара.

Усяго ў конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі 23 краін, сярод якіх Беларусь, Расія, Казахстан, Узбекістан, Бразілія, ЗША, ААЭ, Саудаўская Аравія, Кітай, В'етнам, Кенія, ПАР і іншыя.

Пераможцу конкурсу пасля выступленняў вызначыла шляхам галасавання міжнароднае прафесійнае журы, якое складаецца з прызнаных музычных экспертаў ад кожнай з краін-удзельніц.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі