Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
20 мая 2019, 10:42

Пераможцам "Еўрабачання-2019" стаў Дункан Лоўрэнс з Нідэрландаў

20 мая, Тэль-Авіў /Святлана Сухарко - БЕЛТА/. Пераможцам міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" стаў Дункан Лоўрэнс з Нідэрландаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дункану 25 гадоў, яго сапраўднае імя Дункан дэ Мур. Лоўрэнс - сцэнічны псеўданім артыста, гэта вытворнае ад імя яго маці - Ларэнцыя. У фінале спявак выканаў песню "Arcade", якая і прынесла яму перамогу. Гэта пяшчотная кранальная балада з глыбокім сэнсам. У яе аснову пакладзена асабістая гісторыя Дункана.

Выканаўца - галоўны фаварыт песеннага форуму і ў выніку атрымаў у фінале 492 балы. Другое месца заняў Mahmood - прадстаўнік Італіі. У яго 465 балаў. Расійскі спявак Сяргей Лазараў заняў трэці радок, атрымаўшы 369 балаў.

Нідэрланды з'яўляюцца адным з найстарэйшых удзельнікаў на конкурсе, паколькі дэбютавала краіна з самага першага "Еўрабачання" ў 1956 годзе ў Лугане.

На рахунку краіны ўжо былі чатыры перамогі: 1. Коры Брокен (1957 год), 2. Тэдзі Схолтэн (1959 год), 3. Лені Кюр (1969 год), 4. Teach-In (1975 год).

Фінал міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2019" прайшоў 18 мая ў Expo Tel Aviv. У барацьбу за хрустальны мікрафон уступілі 26 краін, у іх ліку і Беларусь, якую прадстаўляла спявачка ZENА з яркай песняй "Like it". У выніку юная спявачка размясцілася на 25 радку.

Израіль праводзіў "Еўрабачанне" трэці раз. Раней ён прымаў песенны форум у 1979 і 1999 гадах. Слоган "Еўрабачання-2019" - Dare To Dream ("Не бойся марыць").-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі