Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пераможцам дзіцячага "Еўрабачання-2018" стала Раксана Венгель з Польшчы

Культура 26.11.2018 | 09:47
Раксана Венгель (Польшча)
Раксана Венгель (Польшча)

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пераможцам дзіцячага "Еўрабачання-2018" стала прадстаўніца Польшчы Раксана Венгель, канкурсант ад Беларусі Даніэль Ястрэмскі - 11-ы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Раксана Венгель выступіла з песняй "Anyone I Want to Be". Па выніках галасавання прафесійнага журы і гледачоў яна набрала 215 балаў.

Вакалістцы 13 гадоў. Яна пераможца першага сезона The Voice Kids Poland. Акрамя спеваў займаецца акрабатыкай, дзюдо і танцамі. Але самым вялікім яе захапленнем заўсёды была музыка. Талент Раксаны да спеваў выявіўся амаль выпадкова - у каравокі дзякуючы мноству станоўчых водзываў аб яе голасе. Гэта натхніла дзяўчынку працаваць і развіваць свае пеўчыя здольнасці. Першы сінгл Раксаны пад назвай "Їyj" набраў больш за 8 млн праглядаў на YouTube, у яе больш за 200 тыс. падпісчыкаў у сацсетках. Апошні сінгл пад назвай "Obiecujк" таксама стаў папулярным сярод паклоннікаў. Цяпер Раксана працуе над сваім дэбютным альбомам.

У тройцы лідараў Анжэліна з Францыі (203 балы) і Джаэль з Аўстраліі (201). Даніэль Ястрэмскі выступіў пад восьмым нумарам з песняй "Time". У выніку ў яго 114 балаў і 11-е месца.

Астатнія месцы размеркаваліся наступным чынам:

4. Украіна - Дарына Краснавецкая (182);

5. Мальта - Эла (181);

6. Казахстан - Данэлія Туляшова (171);

7. Італія - Меліса & Марка (151);

8. Грузія - Тамар Эдзілашвілі (144);

9. Арменія - Л.Е.В.О.Н (125);

10. Расія - Ганна Філіпчук (122);

12. Македонія - Марыя Спасоўская (99);

13. Нідэрланды - Макс & Аня (91);

14. Ізраіль - Ноам Дадон (81);

15. Ірландыя - Тэйлар Хайнс (48);

16. Азербайджан - Фідан Гусейнава (47);

17. Албанія - Эфі Гіка (44);

18. Партугалія - Рыта Ларанжэйра (42);

19. Сербія - Баяна Радаванавіч (30);

20. Уэльс - Манв (29).

Самую высокую ацэнку - 12 балаў - прадстаўніцы Польшчы паставіла нацыянальнае журы Францыі.

Выканаўца ад Беларусі Даніэля Ястрэмскага найвышэйшым балам ацаніла журы Арменіі. Беларусь 12 балаў у сваю чаргу паставіла Аўстраліі.

Фінальнае шоу дзіцячага "Еўрабачання-2018" прайшло 25 лістапада ў "Мінск-Арэне". За галоўны трафей конкурсу - хрустальны мікрафон - спаборнічалі прадстаўнікі 20 краін. Гэта рэкордная колькасць за ўсю гісторыю конкурсу.

Беларусь удзельнічае ў дзіцячым "Еўрабачанні" з пачатку яго арганізацыі Еўрапейскім вяшчальным саюзам (ЕВС) у 2003 годзе. На рахунку краіны дзве перамогі: у 2005 годзе лепшай стала Ксенія Сітнік, а ў 2007-м - Аляксей Жыгалковіч. У 2017 годзе беларуска Хелена Мерааі заняла пятае месца.

Беларусь другі раз прымае ў сябе гэты песенны конкурс. Упершыню ў Мінску "Еўрабачанне" прайшло ў 2010 годзе. ЕВС зноў прапанаваў Беларусі стаць яго гаспадыняй з улікам станоўчага вопыту ўдзелу беларускіх прадстаўнікоў у конкурсе, а таксама яго паспяховай арганізацыі восем гадоў таму.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Культура
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рэкамендацыі на выпадак НС Ратавальнікі рэкамендуюць загадзя выпрацаваць план рэагавання на НС. Гэта дапамагае не разгубіцца і не запанікаваць у экстраннай сітуацыі.