Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
26 лютага 2021, 20:01

Пейзаж - гэта люстэрка душы: творчая сустрэча з мастачкай Ганнай Гадзіравай пройдзе ў Мінску

26 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творчая сустрэча з мастачкай Ганнай Гадзіравай "Пейзаж - гэта люстэрка душы" адбудзецца 3 сакавіка ў мастацкай галерэі "Універсітэт культуры". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва ўстанове.

Цяпер у галерэі на выставе "Краявіды маёй душы" прадстаўлены карціны беларускай мастачкі. На сустрэчы аўтар правядзе экскурсію па экспазіцыі, а таксама наведвальнікі змогуць паназіраць за стварэннем новых твораў.

Ганна Гадзірава працуе ў жанры лірычнага пейзажа, яе карціны ўяўляюць сабой асаблівы паэтычны свет, перапляценне рэалізму і рамантызму. Празрыстасць акварэлі ў спалучэнні з насычаным каларытам алейнага жывапісу стварае індывідуальны стыль мастачкі, выдзяляючы яе творы з шэрага іншых. Творчую дзейнасць сумяшчае з работай ва ўласнай мастацкай студыі "Палітра радасці" ў Мінскім гарадскім таварыстве інвалідаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі