ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 15 жніўня 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
31 ліпеня 2020, 11:37

"Паўлінка" ў замку, "Тата-fest" і рыцарскі турнір - Ліда адзначыць Дзень горада

У час святкавання. Фота з архіва
У час святкавання. Фота з архіва

31 ліпеня, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Ліда, культурная сталіца Беларусі, 1 жніўня адзначыць Дзень горада. Яго жыхароў і гасцей чакае насычаная культурная, спартыўная і забаўляльная праграма, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе Лідскага райвыканкама.

Свята фактычна пачнецца сёння. Добрым падарункам да яго стане легендарны спектакль. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пакажа знакамітую "Паўлінку" ў Лідскім замку. Спектакль, уключаны ў Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, завершыць 100-ы сезон тэатра. Дарэчы, паглядзець пастаноўку можна бясплатна. Пачатак у 18.00.

Асноўнымі лакацыямі для святкавання 1 жніўня стануць Лідскі замак і яго наваколле. Госці змогуць наведаць інтэрактыўныя пляцоўкі рознай тэматыкі: гарады майстроў і мастакоў, літаратурны і хлебасольны гарады, а таксама гарады юнацтва і дзіцячых талентаў. Запланаваны сямейны фестываль "Тата-Fest", у час якога энергічныя і актыўныя бацькі змогуць прадэманстраваць свой спрыт, эрудыцыю, творчыя здольнасці. Пройдзе і марафонскі заплыў на адкрытай вадзе па возеры.

На працягу дня ў замку будуць працаваць экспазіцыі - у вежах, баявых галерэях, выставачнай зале. Тут жа пройдзе і традыцыйны рыцарскі турнір. Гасцям прапануюць старадаўнія гульні і забавы.

Адразу на некалькіх сцэнах разгорнуцца канцэртныя праграмы. Чакаюць гасцей свята выступленні аркестраў, а таксама зорак беларускай эстрады. На адной з пляцовак жадаючым прапануюць паўдзельнічаць у майстар-класах па гульні на музычных інструментах і вакале. Завершыцца дзень святочнай дыскатэкай.

Да Дня горада падарунак атрымаюць і самыя юныя жыхары Ліды. У гарадскім парку сёння адкрыецца дзіцячая зона са скульптурамі казачных персанажаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі