Сцяг Панядзелак, 17 сакавіка 2025
Усе навіны
Усе навіны
Культура
19 лютага 2025, 10:45

"Патэтычны дзённік памяці", выставы, гастролі. Што рыхтуюць мінкультуры Беларусі і РФ да 80-годдзя Перамогі

Фота Мінкультуры РФ
Фота Мінкультуры РФ
19 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Сустрэча намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзіміра Пярцова, міністра культуры Беларусі Руслана Чарнецкага і міністра культуры Расіі Вольгі Любімавай адбылася ў Маскве. Аб гэтым інфармуе прэс-служба Мінкультуры РФ, паведамляе БЕЛТА.

"Бакі зверылі гадзіннікі па рэалізацыі міжведамаснага плана супрацоўніцтва, які ўключае шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 2 красавіка на Новай сцэне Вялікага тэатра Расіі адбудзецца маштабная культурная акцыя, прысвечаная Вялікай Перамозе, - паказ спектакля "Патэтычны дзённік памяці" Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь", - расказалі ў прэс-службе.

Галоўнай культурнай ініцыятывай расійскага старшынства ў 2024 годзе ў СНД стала прапанова па стварэнні Вялікага маладзёжнага зводнага хору дзяржаў - удзельніц СНД. Яго першае выступленне адбудзецца 9 мая ў маскоўскім парку "Зараддзе" ў рамках урачыстага канцэрта да 80-годдзя Перамогі. Ад Беларусі чакаецца ўдзел студэнтаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Расійскія музеі сумесна з беларускімі партнёрамі рыхтуюць шэраг выставачных праектаў у бягучым годзе, асноўная частка якіх таксама будзе прысвечана тэме Перамогі савецкага народа над фашызмам. Акрамя таго, складзены і ўзгоднены графік гастроляў тэатраў з Беларусі ў РФ на 2025 год. Ужо ў красавіку Магілёўскі абласны драматычны тэатр прадставіць тры спектаклі на сцэне Бранскага абласнога тэатра драмы імя А.К.Талстога.

"Вольга Любімава прапанавала беларускім кінематаграфістам прыняць удзел у адкрытай Еўразійскай кінапрэміі, якая ўпершыню адбудзецца ў гэтым годзе. Еўразійская акадэмія кінематаграфічных мастацтваў і кінапрэмія дадуць магчымасць стварыць прынцыпова новую міжнародную пляцоўку для супрацоўніцтва ў сферы кінематаграфіі, заахвочвання таленавітых дзеячаў, а таксама пашырэння агульных каштоўнасцей, што аб'ядноўваюць народы Еўразіі. Кіраўнік Мінкультуры Расіі запрасіла кіраўніцтва музеяў і галерэй Беларусі стаць гасцямі міжнароднага фестывалю "Інтэрмузей", а таленавітую беларускую моладзь - Міжнароднага дзіцячага культурнага форуму. Па традыцыі беларускую дэлегацыю чакаюць на Санкт-Пецярбургскім міжнародным форуме аб'яднаных культур", - адзначылі ў расійскім ведамстве.

"Уладзімір Пярцоў і Руслан Чарнецкі запрасілі расійскага міністра наведаць фестываль "Славянскі базар у Віцебску", - дадалі ў прэс-службе.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі