13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кніга застаецца галоўнай крыніцай ведаў, сродкам перадачы культуры і гістарычнай памяці, заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь Цімур Жаксылыкаў на адкрыцці міжнароднага квартала ў рамках XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нас усіх тут разам сабрала любоў да кнігі. Нягледзячы на тое, што мы жывём у век лічбавых тэхналогій, век глабалізацыі, кніга, з'яўляючыся важнейшым інструментам пазнання, па-ранейшаму застаецца галоўнай крыніцай ведаў, галоўнай крыніцай і сродкам перадачы культуры, а таксама сродкам захавання гістарычнай памяці", - сказаў Цімур Жаксылыкаў.
Асабліва цікава, паводле яго слоў, што сённяшняе мерапрыемства прысвечана Перамозе ў Вялікай Айчыннай вайне, 80-годдзе якой адзначаецца ў гэтым годзе.

Усім удзельнікам міжнароднага квартала XXXII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу пасол пажадаў вялікіх творчых поспехаў і дасягненняў, а ўсім наведвальнікам кірмашу - радасці азнаямлення з дасягненнямі культуры, літаратуры і мастацтва.
Часовы павераны ў справах Расіі ў Беларусі Пётр Фралоў адзначыў, што адносіны чалавека з кнігай - гэта магія. "Таму, паважаныя сябры, чытайце, глядзіце, гартайце кнігі. Гэта вельмі цікавы занятак. Я спадзяюся, што такія мерапрыемствы, як сёння, - гэта своеасаблівы выклік электронным кнігам. Я вельмі веру і спадзяюся, што перамога будзе за кнігай друкаванай, за друкаваным словам, за друкаванай графікай", - сказаў ён.
Гаворачы аб ключавой тэме выстаўкі - 80-годдзі Перамогі - Пётр Фралоў падкрэсліў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне, адлюстраваная на старонках, робіць чытача мацнейшым. Гэта своеасаблівы мост у будучыню, які дазваляе жыць, не падаючы ў бездань.

Геаграфія міжнароднага квартала з кожным годам пашыраецца. Сёння тут прадстаўлены дзяржавы СНД, Лацінскай Амерыкі, Азіі, Блізкага Усходу.

XXXII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш адкрылася 12 сакавіка ў адміністрацыйным комплексе па пр.Пераможцаў, 14. Адной з галоўных тэм стала 80-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Выстаўка прадоўжыцца па 16 сакавіка.-0-