Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 снежня 2021, 10:50

Партызанскі Дзед Мароз на зіму пасяліўся ва ўрочышчы Хаваншчына

7 снежня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У мемарыяльным комплексе партызанскай славы "Хаваншчына" на ўсю зіму пасяліўся партызанскі Дзед Мароз, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА дырэктар Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея Раіса Горбач.

Знешне партызанскі Дзед Мароз выглядае інакш, чым яго калегі. Па-першае, барада - з пакулля. Па-другое, апрануты ў кажух і падпяразаны рамянём з кабурой. Па-трэцяе, на яго галаве або шапка-вушанка з зоркай, або папаха з чырвонай паласой. У руцэ ён трымае ўвянчаны чырвонай зоркай посах. Нязменны толькі мяшок з падарункамі. "Наш Дзед Мароз зноў пасяліўся ў "Хаваншчыне" 4 снежня. У партызанскім лагеры ён будзе жыць усе тры зімовыя месяцы. Прыехаць да яго можна і ў будныя, і ў выхадныя дні. Ён з радасцю прымае гасцей. Прапануем ім квест пад назвай "Разведка шукае партызанскага Дзеда Мароза". Наведвальнікі пераўвасабляюцца ў разведчыкаў са сваім камандзірам. Выконваючы заданні, яны знаёмяцца з мемарыяльным комплексам і адначасова шукаюць Дзеда Мароза", - расказала Раіса Горбач.

Прапануюць турыстам паўдзельнічаць у майстар-класе па ўпрыгожванні навагодняй ёлкі. Цацкі на ёй таксама асаблівыя. Сімвал Новага года ўпрыгожваюць гірляндамі з гільзаў, сцяжкоў і кавалачкаў чырвонай тканіны. Прыкметны атрыбут на ёлцы - парашут з грузам. "Самым жаданым падарункам з вялікай зямлі былі скінутыя з самалёта грузы са зброяй, боепрыпасамі, медыкаментамі, газетамі і кнігамі для дзяцей. Перад навагоднімі святамі абавязкова там былі і ласункі: падушачкі і "пеўнікі" на палачцы", - расказала дырэктар музея.

Не абыдзецца без забаў на свежым паветры, песень і вершаў каля ёлкі, чаяпіццяў з пернікамі, вырабленымі з жытняй мукі з мёдам і сухафруктамі. Дзед Мароз падрыхтаваў для дзяцей сімвалічны падарункавы набор - папяровы пакецік з пернікам, ледзянцом, яблычнымі сушкамі і двума грэцкімі арэшкамі. У ваенны час такія ласункі для дзяцей былі вельмі вялікім падарункам.

Арганізатары звяртаюць увагу, што наведванне мемарыяльнага комплексу праводзіцца па папярэднім запісе. Урочышча Хаваншчына знаходзіцца за 26 км ад Івацэвіч, у чарадзе з'ездаў немясцовыя жыхары могуць лёгка заблукаць.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі